Трыбаэлектрычнасць

Трыбаэлектрычнасць (ад грэч. tribē — трэнне) — узнікненне электрычных зарадаў пры трэнні.

Вядома з старажытнасці, напрыклад, электрызацыя бурштыну. Пры трэнні між сабой дыэлектрыкаў дадатна электрызуецца той з іх, у якога большая дыэлектрычная пранікальнасць. Металы пры трэнні аб дыэлектрык электрызуюцца адмоўна.

З'ява трыбаэлектрычнасці можа выклікаць непажаданае памнажэнне статычных зарадаў, якое ліквідуецца выкарыстаннем зазямлення або разраднікаў.

Літаратура правіць