Трывія (міфалогія)

Трывія (лац.: Trivia) - адзін з эпітэтаўДыяны Калі да чыста італійскіх рыс багіні Дыяна дадаліся рысы грэчаскай Артэміды,рымская Дыяна пачала ўшаноўвацца як прадстаўніца горнага і ляснога жыцця і, між іншым палявання, як бажаство ночы, з яе таямнічыімі з'явамі. У гэтым апошнім значэнні яна была атаясамлена з грэчаскай Гекатай, багіняй ночы, падземнага света і чараўніцтва. З'яўляючыся багіняй чарадзейства і таямнічых жахаў ночы Дыяна лічылася апякункай ростаней (адкуль і эпітэт - Trivia) і ўялялася трохгаловай, пазіраўшай на тры дарогі Як апякунку дарог і падарожнікаў, вандроўнікі заклікалі яе пад імем dea Semitalis. Каля Арыцыі знаходзілася прысвечанае Трывіі возера з гаем, дзе Трывія была вядома пад імем nemorensis. У гонар Трывіі і Апалона Аўгустам быў пабудаваны мармуровы храм на Палаціне

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).