Трылабітападобныя
Трылабітападобныя (лац.: Trilobitomorpha) — падтып членістаногіх (Arthropoda), які жыў у морах і акіянах у палеазойскую эру і вымер да канца пермскага перыяду.
† Трылабітападобныя | |||||||||||||||||||
Cyphaspis tafilalet | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Trilobitomorpha | |||||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||
|
Трылабітаморфамі, апроч трылабітаў, часта называюць незвычайных членістаногіх, якія жылі ў кембрыйскім перыядзе і паводле адных прыкмет нагадваюць трылабітаў, а паводле іншых — ракападобных і хеліцэравых.
Апісанне правіць
Найбольш тыповымі прадстаўнікамі падтыпу былі трылабіты (Trilobita), якія захавалі шматлікія архаічныя рысы, уласцівыя кольчатым чарвякам. Прымітыўнасць трылабітаў выражаецца ў гаманомнасці сегментацыі, у адсутнасці дыферэнцыяцыі канечнасцей, архаічным метамарфозе.
Трылабіты былі шырока распаўсюджаны ў фаўне ранняга палеазою (іх вядома больш за 10 000 відаў). Іншыя класы трылабітападобных вымерлі галоўным чынам яшчэ ў кембрыі, трылабіты ж канчаткова зніклі толькі пермскім перыядзе. Рэшткі трылабітаў маюць важнае значэнне для стратыграфіі.
Па сваіх філагенетычных сувязях трылабітападобныя блізкія да хеліцэравых.
Класіфікацыя трылабітападобных неадназначная: вылучаюць аба два[1], аба тры [2] класы. Часам трылабітаў лічаць адзіным класам падтыпу трылабіты[3].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Subphylum Trilobitomorpha на сайце http://biostamps.narod.ru/.
- ↑ Асновы палеанталогіі. 8. Членістаногія трылабітападобныя і ракападобныя(недаступная спасылка) на сайце http://www.insecta.bio.pu.ru/ Архівавана 9 ліпеня 2012..
- ↑ Агульная характарыстыка членістаногіх на сайце http://www.ebio.ru.
Літаратура правіць
- Основы палеонтологии. Членистоногие. Трилобитообразные и ракообразные, М., 1960.
- Жизнь животных, под ред. Л. А. Зенкевича, т. 3, М., 1969.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трылабітападобныя