Трындады-э-Марцін-Вас


Трындады-э-Марцім-Вас (парт.: Trindade e Martim Vaz) — група астравоў у складзе бразільскага штата Эспірыту-Санту. Складаецца з вострава Трындады і невялікага архіпелага Марцім-Вас. Агульная плошча — 10,4 км². На востраве Трындады месціцца бразільскі гарнізон.

Трындады-э-Марцім-Вас
парт. Trindade e Martim Vaz
Трындады
Трындады
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўТрындады 
Агульная плошча10,4 км²
Найвышэйшы пункт620 м
Насельніцтва36 чал. (2021)
Шчыльнасць насельніцтва3,46 чал./км²
Размяшчэнне
20°30′29,20″ пд. ш. 29°19′41,70″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Трындады-э-Марцін-Вас (Атлантычны акіян)
Трындады-э-Марцім-Вас
Трындады-э-Марцім-Вас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Астравы Трындады-э-Марцін-Вас знаходзяцца ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна за 1140 км на ўсход ад горада Віторыя, сталіцы бразільскага штата Эспірыту-Санту. Найбольшую частку групы складае востраў Трындады (10,1 км²). Ён уяўляе сабою вяршыню падводнага вулкана, апошняе вывяржэнне якога адбылося 50 000 гадоў таму. Востраў сфарміраваны 5 вулканічнымі пікамі, рэшткамі попельных палёў і лававых патокаў. Найвышэйшы пункт над узроўнем акіяну — 620 м. Для горных парод характэрна нізкая насычанасць крэмніем. У выніку знішчэння мясцовых лясоў на востраве адбываецца сталая эрозія глебаў, знікненне раней вядомых крыніц пітной вады. Архіпелаг Марцім-Вас за 47 км на ўсход ад Трындады складаецца з 3 вулканічных астравоў і скал да 175 м у вышыню з агульнай плошчай 0,3 км².

Клімат трапічны з 2 сезонамі — сухім і вільготным. Сярэднегадавая тэмпература — 25,2 °C.

Прырода правіць

Да 1850 г. 85 % паверхні Трындады займаў лес з крушынавых дрэў да 15 м у вышыню. З’яўленне на востраве свіней, коз і авечак, а таксама вырубка прывялі да яго знікнення і, як след, вынішчэння верхніх пластоў глебы да 1—2 м. Наземная фаўна прадстаўлена крабамі і марскімі птушкамі. На берагах астравоў размножваюцца марскія чарапахі. Воды вакол астравоў насычаны соллю і адрозніваюцца высокай біяразнастайнасцю. Іх насяляюць 270 відаў рыб, 24 з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Гісторыя правіць

Архіпелаг быў адкрыты ў 1502 г. Эстэванам, стрыечным братам знакамітага мараплаўца Васка да Гама.

У 1699 г. экспедыцыя на чале з Эдмундам Галеем абвясціла востраў Трындады англійскім валоданнем. Э. Галей выпусціў на беразе свойскую жывёлу для далейшай каланізацыі, але ніхто з каманды яго карабля не пагадзіўся застацца ў якасці пасяленца. Вялікабрытанія сапраўды зацікавілася ўключэннем вострава ў склад сваіх калоній толькі ў канцы XVIII ст., калі да адкрыцця Панамскага канала ён стаў важным стратэгічным пунктам на суднаходным шляху ў Атлантыцы. У 1783 г. партугальцы нават дасылалі свае ваенныя сілы, каб стрымаць брытанцаў ад спробы захопу архіпелага. На востраў прыбыло некалькі выхадцаў з Азораў для стварэння калоніі, але праз некалькі гадоў яны пакінулі Трындады з-за мясцовай неўрадлівай глебы.

У 1893 г. амерыканец Джэймс Хардэн-Хікі абвясціў Трындады незалежнай краінай, а сябе — яе ваенным дыктатарам, але ўсе яго спробы прызнання з боку ЗША або арганізацыі перасялення былі беспаспяховымі.

У 1896 г. Бразілія канчаткова дамаглася ад Партугаліі і Вялікабрытаніі прызнання свайго суверэнітэта ў адносінах да астравоў.

У 1910 г. на Трындады спынялася экспедыцыя Р. Ф. Скота. У 1914 г. каля астравоў адбыўся бой паміж нямецкімі і брытанскімі ваеннымі суднамі. У 19241926 гг. Бразілія выкарыстоўвала архіпелаг як месца палітычнай высылкі. У 1958 г. сусветныя сродкі масавай інфармацыі апублікавалі шэраг фотаздымкаў з выявамі НЛА над астравамі. Доўгі час прыхільнікі ўфалогіі спасылаліся на іх як на найбольш надзейны доказ прысутнасці НЛА. Але ў 2010 г. падман з падробкай выяў быў выкрыты, а бразільскі фатограф Алміру Барауна прызнаўся, што гэта ён арганізаваў містыфікацыю.

Спасылкі правіць