Трыніці-каледж (Кембрыдж)

Трыніці-каледж (англ.: Trinity College, каледж Святой Тройцы) — адзін з 31 каледжа Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбуйнейшы каледж універсітэта паводле агульнай колькасці студэнтаў і выкладчыкаў[2], але па колькасці студэнтаў трохі саступае каледжу Хомертан (англ.) таго ж універсітэта.

Трыніці-каледж
Trinity College
Trinity College
Арыгінальная назва Trinity College
Заснаваны 1546
Тып каледж Кембрыджскага ўніверсітэта
Студэнты 1 080
Бакалаўрыят 700
Магістратура 350
Краіна
Размяшчэнне
Сайт trin.cam.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У каледжа вельмі паважная рэпутацыя, многія члены брытанскай каралеўскай сям’і з’яўляліся яго выпускнікамі: кароль Эдуард VII, кароль Георг VI, прынц Генры, герцаг Глостэрскі і Чарлз, прынц Уэльскі.

Трыніці-каледж мае вельмі моцныя акадэмічныя традыцыі, яго супрацоўнікі атрымалі 31 Нобелеўскую прэмію (з 83 прэмій, атрыманых усімі супрацоўнікамі ўніверсітэта).

Сярод яго знакамітых выпускнікоў — Фрэнсіс Бэкан, Ісак Ньютан, лорд Байран, Бертран Расел і Уладзімір Набокаў.

Гісторыя

правіць
 
Статуя заснавальніка каледжа Генрыха VIII на Вялікай браме

Каледж быў заснаваны каралём Генрыхам VIII у 1546 годзе ў выніку зліцця двух каледжаў  — Майклхауса (заснаванага Херві дэ Стэнтанам у 1324 годзе), і Кінгс-хола (створанага па ўказе караля Эдуарда II у 1317 годзе і ператворанага па распараджэнні караля Эдуарда III у 1337 годзе). У той час Генрых VIII праводзіў секулярызацыю царкоўных і манастырскіх зямель. Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты былі таксама досыць багатымі, каб стаць аб’ектамі яго праследаванняў. Кароль правёў праз парламент закон, які дазваляў яму канфіскаваць маёмасць любога каледжа.

Універсітэт скарыстаўся сваімі сувязямі з шостай жонкай караля — Кацярынай Пар. Каралева пераканала свайго мужа не закрываць іх, а стварыць новы каледж. Кароль загадаў сфарміраваць новы Трыніці-каледж на аснове некалькіх старых каледжаў і пансіёнаў.

Большасць буйных будынкаў каледжа датуюцца XVI і XVII стагоддзеамі. Томас Невіл, які стаў главой каледжа ў 1593 годзе, істотна перабудаваў старыя будынкі і пабудаваў новыя. Апрача іншага, ён павялічыў і завяршыў Вялікі двор, пабудаваў тое, што цяпер называецца Дваром Невіла паміж Вялікім дваром і ракой Кам. Двор Невіла быў завершаны ў канцы XVII стагоддзя, калі па праекце знакамітага архітэктара Крыстафера Рэна была пабудавана Бібліятэка Рэна.

Будынкі і тэрыторыі

правіць
 
Адзін з будынкаў каледжа
 
Вялікі двор з фантанам
 
Копія кнігі Матэматычныя пачаткі натуральнай філасофіі, з рукапіснымі папраўкамі Ньютана, у бібліятэцы Рэна
  • Каралеўскі дом (англ.: King’s Hostel) (1377—1416, розныя архітэктары): размешчаны на поўнач ад Вялікага двара, за вежай з гадзіннікам. Нароўні з каралеўскай брамай гэта адзіны будынак, што застаўся каледжа Кінгс-хол.
  • Вялікая брама, што вядзе ў Вялікі двор каледжа. Статуя заснавальніка каледжа, Генрыха VIII, стаіць у нішы над дзвярным праёмам[3].

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зм таксама: Катэгорыя:Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)

Зноскі

  1. Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080 Праверана 29 мая 2019.
  2. Student numbers from 2006 projections in the Trinity College Annual Record, Winter 2005. The largest college claim includes fellows as college members. Excluding fellows, Trinity would be second largest of the Cambridge colleges.
  3. Trinity College Cambridge — The Great Gate — The Great Gate — Stop 1

Спасылкі

правіць