Трыпанасомы (Trypanosoma) — род жгуціканосцаў класу кінетапластыд.

Трыпанасомы

Trypanosoma cruzi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trypanosoma Gruby, 1843


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5690
EOL  91251

Адрозніваецца некалькі дзясяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым кліматам. Паразіты крыві, спіннамазгавой вадкасці і іншых тканак пазваночных. Узбуджальнікі цяжкіх захворванняў чалавека і свойскіх жывёл — трыпанасамозаў.

Цела верацёнападобнае (звычайна 1,4—2,4 на 15—40 мкм). Ядро адно. Ёсць жгуцік, які пачынаецца ў задняй трэці цела, уздоўж яго зрастаецца з пелікулай і ўтварае хвалепадобную перапонку. Размнажэнне бясполае (прадольнае дзяленне). Кормяцца асматычна, некаторыя трыпанасомы выдзяляюць у кроў таксіны, яхія разбураюць эрытрацыты. Пераносчыкі трыпанасом — розныя крывасосныя насякомыя.

Літаратура правіць