Трыпутнік
Трыпу́тнік[3] (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых.
Трыпутнік | |||||||||||||||
Трыпутнік вялікі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Plantago L. | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовыя ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей куст і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, з суцэльным краем, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка.
Арэал
правіцьАдрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі (Plantago major), трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata), трыпутнік сярэдні (Plantago media), трыпутнік шурпаты (Plantago scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
Віды
правіцьПаводле базы даных The Plant List, род уключае 158 відаў[4]:
- Plantago asiatica L.
- Plantago atrata Hoppe
- Plantago australis Lam.
- Plantago cordata Lam.
- Plantago cornuti Gouan
- Plantago coronopus L.
- Plantago depressa Willd.
- Plantago erecta E.Morris
- Plantago helleri Small
- Plantago indica L. — Трыпутнік пясчаны
- Plantago lagopus L.
- Plantago lanceolata L. — Трыпутнік ланцэтны, ці Трыпутнік ланцэталісты, ці Міжперстніца, ці Нізіперснік, ці Нізіперсніца, ці Міжыперсніца
- Plantago major L. typus[5] — Трыпутнік вялікі, ці Бабін цвет, ці Міжыперсніца, ці Прыпутнік, ці Бабка, ці Трыпуднік, ці Трыпуцень, ці Падарожнік
- Plantago maritima L.
- Plantago maxima Juss. ex Jacq.
- Plantago media L. — Трыпутнік сярэдні, ці Шпарнік, ці Шпарніца, ці Бабка, ці Плеснік, ці Дарожнік, ці Трыпуднік, ці Казакі, ці Кукушка
- Plantago ovata Forssk.
- Plantago patagonica Jacq.
- Plantago serraria L.
- Plantago virginica L.
Значэнне і прымяненне
правіцьЛекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Plantago (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (3 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 15 верасня 2016.
- ↑ Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. Трыпутнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Праект «Вся Биология» Архівавана 2 ліпеня 2014. (руск.)