Трыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы[4], трыснік[3], кругляк, траснік[3], чарот[5], балотны разак[6][7], мячэўнік[5].
Высокая (вышэй за 2 м, да 5[4] м) шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, пустое, са шматлікімі вузламі.
Акрамя прамастаячых шыза-зялёных сцяблоў, развітыя яшчэ і паўзучыя парасткі.
Лісце чаргаванае, шчыльнае цёмна-зялёнае, жорсткае, па краі шурпатае; язычка няма, замест яго шэраг валасінак.
Сцябло заканчваецца буйной (да 30 см), развесістай, густой мяцёлкай, з цёмна-бураватымі або фіялетавымі каласкамі. Лінейна-ланцэтныя, сплюснутыя каласкі ўтрымліваюць па 3—7 кветак, з якіх ніжнія мужчынскія, а верхнія абодваполыя. Цвіце з ліпеня па верасень. Плод — зярняўка эліпсоіднай формы.
Значэнне і выкарыстаннеПравіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 5,0 5,1 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Тростник южный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)