Трыснёг звычайны

(Пасля перасылкі з Трыснік)

Трыснёг звычайны[3][4], трыснёг паўднёвы[4] (Phragmites australis) — кветкавая расліна, самы вядомы і распаўсюджаны від роду Трыснёг (Phragmites) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Трыснёг звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phragmites australis (Cav.) Trin. ex Steud., 1841

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41072
NCBI  29695
EOL  1114576
GRIN  t:28091
IPNI  415909-1
TPL  kew-433921

Назва правіць

Трыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы[4], трыснік[3], кругляк, траснік[3], чарот[5], балотны разак[6][7], мячэўнік[5].

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Высокая (вышэй за 2 м, да 5[4] м) шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, пустое, са шматлікімі вузламі. Акрамя прамастаячых шыза-зялёных сцяблоў, развітыя яшчэ і паўзучыя парасткі.

Лісце чаргаванае, шчыльнае цёмна-зялёнае, жорсткае, па краі шурпатае; язычка няма, замест яго шэраг валасінак.

Сцябло заканчваецца буйной (да 30 см), развесістай, густой мяцёлкай, з цёмна-бураватымі або фіялетавымі каласкамі. Лінейна-ланцэтныя, сплюснутыя каласкі ўтрымліваюць па 3—7 кветак, з якіх ніжнія мужчынскія, а верхнія абодваполыя. Цвіце з ліпеня па верасень. Плод — зярняўка эліпсоіднай формы.

Арэал правіць

Расце па балотах, па берагах рэк, азёр ва ўсёй Беларусі, Украіне, Расіі, у Еўропе, Азіі, Афрыцы, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца на подсціл жывёле, у вытворчасці спірту, паперы, будаўнічых матэрыялаў, у хімічнай прамысловасці і ў якасці паліва. Расліна здольная збіраць некаторыя забруджвальныя рэчывы, памяншаць колькасць змытых у вадаёмы ўгнаенняў. Маладыя часткі раслін — корм, а зараснікі — сховішча для птушак і месца іх гнездавання.

Лекавая і пустазельная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Тростник южный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)