У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Трытон.
Трытоны, уколы (Tritonus) — род хвастатых земнаводных сямейства сапраўдных саламандраў.
Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазваночнымі.
Вядома 10 відаў. На Беларусі 2 віды: трытон звычайны, ці малы і трытон грабеньчаты.
Даўжыня цела да 18 см, хваста — блізкая да даўжыні цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябенныя зубы размешчаны радамі.
Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам назіраецца неатэнія.
Лабараторныя жывёлы.