Трыумфальная арка Септымія Севера

Трыумфальная арка Септымія Севера (італ.: Arco di Settimio Severo) — трохпралётная арка, размешчаная ў паўночнай частцы Рымскага Форума паміж Курыяй і Рострай на старажытнай Свяшчэннай дарозе (Via Sacra). Пабудавана ў 205 годзе н.э. у гонар перамог імператара Септымія Севера і яго сыноў Каракалы і Геты над Парфіяй у дзвюх ваенных кампаніях 195203.

Трыумфальная арка
Трыумфальная арка Септымія Севера
Arco di Settimio Severo
Трыумфальная арка Септымія Севера
Трыумфальная арка Септымія Севера
41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне Рым, Рымскі форум
Дата заснавання 203
Дата пабудовы 205 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Вышыня аркі складае 20,9 м, шырыня 23,3 м, глыбіня — 11,2 м. Яна пабудавана з цэглы і траверціну, абліцавана мармуровымі плітамі. Вышыня атыка — 5,6 м, у ім размешчана 4 пакоі, у якія вядзе лесвіца. Цэнтральны пралёт аркі мае вышыню 12 м і шырыню 7 м, бакавыя — вышыню 7,8 м і шырыню 3 м; перад імі з боку Форума знаходзяцца некалькі ступеняў. Усе тры пралёты злучаны праходамі, гэты прыём ужыты ў шматлікіх трыумфальных арках Новага часу.

У старажытнасці на арцы знаходзілася квадрыга са статуямі Септымія Севера, Каракалы і Геты. Менавіта ў такім выглядзе яна малявалася на рымскіх манетах. Да нашых дзён квадрыга не захавалася.

 
Цэнтральны пралёт аркі

Дэкор правіць

Найбуйнейшымі элементамі дэкору аркі з’яўляюцца 4 рэльефы (памерам 3,92 на 4,72 м) з выявамі эпізодаў вайны з Парфіяй. Апавяданне пачынаецца з левага рэльефу з боку Форума, дзе адлюстроўваецца падрыхтоўка да вайны, бітва з парфянамі, зварот імператара да легіянераў, бітва з варожым войскам, узначаленым царом. На правым рэльефе адлюстраваны штурм Эдэсы, зварот імператара да войскаў, капітуляцыя цара Асраены Абгара, рымскі ваенны савет. З боку Капітолія злева паказана аблога Селеўкіі і ўцёкі парфян, а таксама ўрачыстае ўступленне імператара ва ўзяты горад. Справа — штурм Ктэсіфона і выступленне імператара перад войскамі каля сцен захопленай варожай сталіцы.

 
Аблога Селеўкіі, рэльеф з аркі Септымія Севера

У пазухах скляпення цэнтральнага пралёта аркі знаходзяцца рэльефы Вікторый, якія ляцяць над геніямі пор года. Бакавыя пралёты ўпрыгожаны ўвасабленнямі рэк. Каля падмуркаў калон кампазітнага ордара змешчаны рэльефныя выявы рымскіх салдат і палонных парфян.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць