Адкрыць галоўнае меню
Трыўмфальная арка, Парыж

Трыўмфальная арка (фр.: arc de triomphe de l’Étoile) — манумент у 8-м акрузе Парыжу на плошчы Шарля-дэ-Голя (Зоркі).

Змест

АпісаннеПравіць

Вышыня 49,51 м, шырыня 44,82 м, вышыня звода 29,19 м. Пабудаваная ў 18061836 па распараджэнні Напалеона архітэктарам Жанам Шальгрэнам. Упрыгожана 4-ма скульптурнымі групамі: з боку Елісейскіх палёў — «Марсельеза» скульптара Руда (справа) і «Трыумф 1810 г.» скульптара Карто; з боку авеню дэ ла Гранд-Армэ - «Супраціўленне» (справа) і «Мір» скульптара Этэкса. На сценах аркі выгравіраваныя назвы 128 бітваў, выйграных рэспубліканскай і імператарскай арміяй, а таксама імёны 558 французскіх военачальнікаў. Арку атачаюць 100 гранітных тумб (у гонар «ста дзён» кіравання Напалеона), злучаных паміж сабой чыгуннымі ланцугамі.

Магіла Невядомага СалдатаПравіць

28 студзеня 1921 пад скляпеннямі аркі былі пахаваны астанкі Невядомага салдата, які загінуў падчас першай сусветнай вайны.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Париж. Путеводитель ABBYY Michelin. — М.: АБИ Пресс, 2009. −496 с. ISBN 978-5-391-00024-2