Трэма́ (фр.: tréma ад грэч. trēma): графічны знак у пісьменнасці некаторых моваў, які складаецца з дзвюх кропак, змешчаных гарызантальна побач, над галоснай літарай. Такі знак паведамляе, што галосную належыць вымаўляць асобна ад папярэдняй галоснай.

Напрыклад, французскае слова «naïf» вымаўляецца [наіф]", а не [нэф], як належала б, згодна з правіламі вымаўлення спалучэння літар «ai».