Трэнінг асобаснага росту
«Трэ́нінг асо́баснага ро́сту» (руск.: Тренинг личностного роста) — казахскі мастацкі фільм рэжысёра Фархата Шарыпава, які выйшаў на экраны ў 2018 годзе[1].
Трэнінг асобаснага росту | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм і трылер[d] |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 6 кастрычніка 2018 |
Наступны фільм | Q113517799? |
IMDb | ID 8461330 |
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Сюжэт
правіцьУ самага звычайнага банкаўскага служачага Каната няма ні сям’і, ні захапленняў, ні памкненняў. У свае 40 год ён жыве з хворай на Альцгеймера маці і не бачыць у жыцці абсалютна ніякага сэнсу. Канат наведвае трэнінгі асобаснага росту, спадзяючыся штосьці змяніць у сабе. Нечаканая сустрэча са старым універсітэцкім сябрам Данікам — цяпер вялікім і паважаным чалавекам – рэзка мяняе ўсё[2].
Зноскі
правіць- ↑ The Secret of a Leader — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ а б Трэнінг асобаснага росту (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
Спасылкі
правіць- Трэнінг асобаснага росту на сайце «Internet Movie Database» (англ.)