Трэцяя кніга Царстваў
Трэ́цяя кні́га Ца́рстваў (іўр.: ספר מלכים Сефер Млахім Алеф; лац.: Liber I Regum; стар.-грэч.: Γ' Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, чацвёртая ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Цароў, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Цароў была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву III і IV (агулам IV) кніг Царстваў. Складаецца з 22 раздзелаў, апісвае падзеі мінуўшчыны Іўдзейскага і Ізраільскага царстваў.
Трэцяя кніга Царстваў (ספר מלכים) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 11 раздзелу першай кнігі Цароў | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Шмуэль |
Папярэдняя (праваслаўе): | Другая кніга Царстваў |
Наступная: | Чацвёртая кніга Царстваў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераклады
правіць- Трэцяя кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 1 Кніга Гаспадарстваў у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 1-я Кніга Цароў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 1 Кніга Валадароў у перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэцяя кніга Царстваў