Трэці Дом Саветаў

Мінск

Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.

Славутасць
Трэці Дом Саветаў
23 Maksima Bahdanoviča street (Minsk) 2.jpg
53°54′34,11″ пн. ш. 27°33′27,93″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата пабудовы 1936 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000012шыфр 713Г000012
Commons-logo.svg Трэці Дом Саветаў на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Дом у 1936 годзе

Пабудаваны ў 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і старшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя тым часам выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].

У кватэры № 24 жыў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 2 -- беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года ў доме жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года падчас масіраванай бамбардзіроўкі Мінска, у прыстасаваных пад бомбасховішча скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці[1], неэвакуаваныя сем’і вайскоўцаў[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].

Будынак адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].

АрхітэктураПравіць

Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:

  Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам з тым тут цікава вырашаны фасады, у якіх простымі сродкамі з ужываннем рознай па колеры і фактуры тынкоўкі і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць.  

Зноскі

СпасылкіПравіць