Карчова
Карчо́ва[1] (трансліт.: Karčova, руск.: Карчёво) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Баранавіч, за 1 км ад ракі Сэрвач.
Аграгарадок
Карчова
| ||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Першапачаткова вёска мела назву Туганавічы. У краязнаўчай літаратуры часта сцвярджаецца, што назва паселішча паходзіць ад татарскага імя Туган, такую этымалогію звычайна падмацоўваюць згаданымі ў дакументах 1566 і 1570 гадоў урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі» ў ваколіцах Туганавіч. Аднак пэўны Туган з крыніц бліжэй не вядомы.
Першымі вядомымі ўладальнікамі Туганавіч был паны Івашка і Юшка Гойцавічы, згадкі пра дзейнасць якіх вядомы да 1450-1460-х гадоў. Згадваецца паселішча з часоў вял.кн. Казіміра Ягелончыка, 10 чэрвеня 1471 года маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганава сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа.
Пры вял.кн. Жыгімонце Старым Туганавіцкі двор пераходзіць ва ўласнасць Масальскім, якія ўзялі сабе па маёнтку прыдомак Туганоўскія, пад ім і згадваюцца ў 1510 годзе. У XVII ст. маёнткам па частках валодалі Дайнэкі, Гарніцкія, Касцянецкія і Туганоўскія. З 1758 года Туганавічы сталі ўласнасцю Верашчакаў. У другой палове XVIII ст. быў створаны Туганавіцкі пейзажны парк, які займаў плошчу каля 5 га.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе маёнтак і вёска Туганавічы мелі 40 дамоў. Частымі гасцямі гаспадароў маёнтка былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка.
З 1831 года маёнтак зноў набылі Туганоўскія. Канстанцін Туганоўскі ўзяў шлюб з Соф'яй Верашчакай; падтрымліваў сувязі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай барацьбе. У час паўстання 1863—1864 гадоў у маёнтку Туганавічы была створана зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстання — Мілавіды.
Найноўшы часПравіць
У 1909 годзе вёска Карчова ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
Вікенцій Дмахоўскі. Туганавічы, двор і пуня. 1861
Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
З 16 ліпеня 1954 года па 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Карчоўскага сельсавета[3].
ІнфраструктураПравіць
НасельніцтваПравіць
- 74 двары, 517 жыхароў (1909)
- 342 жыхары (1959)
- 445 жыхароў (1970)
- 123 гаспадаркі, 413 жыхароў (1971)
- 175 падвор’яў, 496 жыхароў (1998)
- 175 гаспадарак, 464 жыхары (2005)
СлавутасціПравіць
- Туганавіцкі парк (2-я палова 18 ст.), на левым беразе р. Сэрвач — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000729
- Камень філарэтаў, у глыбокім яры недалёка ад парка — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Дубы-блізняты «Туганавіцкія» — помнікі прыроды рэспубліканскага значэння
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (2008)
Старачаная спадчынаПравіць
- Сядзіба Верашчакаў
Вядомыя ўраджэнцыПравіць
- Марыля Верашчака (1799—1863) — каханая Адама Міцкевіча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карчова
- Карчова на сайце Глобус Беларусі (руск.)