Тузін Гітоў

інтэрнэт-партал

«Тузін Гітоў» — інтэрнэт-партал, створаны ў 2003 годзе і прысвечаны беларускай музыцы[1].

Тузін Гітоў
Лагатып інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
Лагатып інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
URL tuzin.by
Камерцыйны Не
Тып сайта СМІ
Рэгістрацыя Ёсць, не абавязковая
Мова(-ы) Беларуская
Размяшчэнне сервера Беларусь
Уладальнік Анатоль Лазар (2003-2010), Сяргей Будкін (з 2010)
Аўтар Сяргей Будкін, Вецер Механічны, Аляксей Мінчонак
Пачатак працы 12 кастрычніка 2003

Праект мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную на Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей[2]. Партал «Тузін Гітоў» з’яўляецца прыватным некамерцыйным беларускамоўным сеткавым выданнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і змест інфармацыі, рэкламы, аўдыё- і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песняў[3].

Гісторыя

правіць

«Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве 12 кастрычніка 2003[4]. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазней адрас змяніўся на tuzin.fm[5], але праз цяжкасці з даменам перамясціўся на tuzinfm.by[6]. З мая 2017 года партал даступны і на tuzin.by. Бэк-каталог артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru Архівавана 2 кастрычніка 2019..

У 2004 годзе сумесна з Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаннем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў[7].

З 2004 года выпускае радыёперадачу свайго гіт-парада пад назвай «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Мінск), з 2005 года — на Радыё «Мінск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток)[8]. У 2005—2011 гадах штогод выпускаў складанку з 12 песняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005[9][10], 2006, 2007, 2008[11], 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжанні цырымоніі ўзнагароджання найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя»[12]. 16 сакавіка 2006 года ў Вільні (Літва) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 годзе разам з выдавецтвам VoliaMusic выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 года зладзіў у мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў яму на помнік[13]. 31 жніўня 2008 года аднавіў у Мінску пасля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 мая 2009 года на лётнішчы Баравая (Мінскі раён) браў удзел у фестывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2009 і 2011 гадах разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» з перакладзенымі на беларускую мову песнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гадах ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў[14]. У 2012—2013 гадах правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 годзе сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гадах супольна з Беластоцкім тэатрам оперы і філармоніі  (польск.) падрыхтаваў дыск музычнай агучкі класікі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля»[15]. У чэрвені 2014 года разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусціў складанку песняў «Апошні золак»[16][17][18]. Таксама ў 2014 годзе супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by»[19], чарговы быў распачаты ў 2017 годзе[20].

У якасці працягу «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» новы падобны музычны праект “Global Reload” быў распачаты ў 2014 годзе, сярод удзельнікаў якога адзначыліся Андрэй Макарэвіч і іншыя[21].

Ацэнкі

правіць

У інтэрв’ю з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі з першай гадавінай сайта Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў[22]. У сваім тэматычным артыкуле 2005 года яна ж назвала Тузін Гітоў «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам»[10]. У справаздачы з вечара з нагоды пяцігоддзя партала Тузін Гітоў быў рэкамендаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы»[23].

У інтэрв’ю «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», – хросны бацька яе гурта «Indiga»[24].

Падчас прэзентацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «з’яўляецца адзіным кампетэнтным гіт-парадам Беларусі»[25].

Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку партала на яго сямігоддзе: «Унікальная і вельмі своечасовая з’ява. Ён з’явіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасць давесці яе да вялікай аўдыторыі»[26].

Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што хіт-парад не працаваў цягам года, але пахваліў афлайнавую актыўнасць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“»[27].

Створаныя пры ўдзеле партала дыскі

правіць

Канцэрты і іншыя праекты

правіць

Дзяржаўны ціск

правіць

У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта Тузін.Немаўля быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[33].

Узнагароды і намінацыі

правіць
  • CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2005» (Рок-каранацыя 2005, «Праект года»)[34]
  • CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2006» (Рок-каранацыя 2006, «Праект года»)[35]
  • Tuzin.fm (фестываль «Рок-кола» 2007, дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»)
     
    Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
  • Тузін. Перазагрузка (Рок-каранацыя 2009, «Праект года»)[36]
  • Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (Ultra-Music Awards 2011  (руск.), «Праект года»)[37][38]
  • Серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (Ultra-Music Awards 2012  (руск.), «Падзея года»)[39]
  • CD + MP3 «Шосты Прэм’ер Тузін» (згодна з дадзенымі лейбла гуказапісу «Vigma», самы прадавальны дыск года)[40]
  • Праект «Радыё Tuzin.fm» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2014), 2-е месца ў камерцыйнай секцыі)[41]
  • Конкурс-праект «Засьпявай» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2015), 1-е месца ў катэгорыі PR-праектаў)[42]
  • Трайны DVD і серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (аўтары: Сяргей Будкін, Tuzin.fm, Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі  (польск.)) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[43]
  • Лагатып «Тузін.Немаўля» (аўтар: студыя Adliga) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі лагатыпаў)[43]
  • Афіша да фільма «Прастытутка» проекта «Тузін.Немаўля» (аўтар: Васіліса Паляніна-Календа) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 3-е месца ў катэгорыі афіш)[43]
  • Дызайн парталу Tuzin.fm (аўтар: студыя Pras.by) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі вэб-сайтаў)[44]
  • Tuzin.Unplugged (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[44]
  • Re:Песьняры (аўтар: Сяргей Будкін) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
  • Апошні золак (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
  • Праект «Global Reload» і конкурс «Засьпявай 2.0» (галоўныя падзеі года па версіі Будзьма беларусамі! у катэгорыі «Галоўныя музычныя падзеі года»)[46]
  • «Belsat Music Live» (аўтар: Сяргей Будкін) (The Adami Media Prize-2018, спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне»)[47]

Крыніцы

правіць
  1. АА. Дзе шукаць новую беларускую музыку. Спасылкі і ня толькі . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (22 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 3 красавіка 2020.
  2. Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (PDF). Read Me(руск.). 2 (2): 28–30. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15.
  3. "Тузін Гітоў" выдаў лепшыя песьні 2009 . Experty.by (24 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
  4. Замировская, Татьяна; Иващенко, Максим (2005). "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (38). Архівавана з арыгінала 2019-11-03. Праверана 2019-11-03.
  5. Александров, Алексей. Из потока новостей (руск.). Белорусы и рынок (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  6. АА. 12 гадоў беларускага року: тузін пытаньняў «Тузіну Гітоў» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (9 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2019. Праверана 5 кастрычніка 2019.
  7. Будкін, Сяргей; Сьвярдлоў, Павал; Жбанкоў, Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола . Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
  8. Клещук, Ольга. Музыкальный интернет-портал "Тузін Гітоў" отметил пятилетие (руск.). БелаПАН (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  9. Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — С. 70-73. — 440 с. — 2 000 экз. — ISBN 000-5673-16-4. Архівавана 14 мая 2021.
  10. а б Самусик, Ольга (2005). "«Тузiн гiтоу» :: Первый сборник -- первая ласточка?". Музыкальная газета(руск.) (40). Архівавана з арыгінала 7 красавіка 2020. Праверана 2020-04-07.
  11. Котка, Міла; Tarantino. “Тузін Гітоў” адзначыў юбілей канцэртам у “Графіці” (фотарэпартаж) (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  12. Самусик, Ольга (2007). "Сергей Будкин Короны за 2006-й!". Музыкальная газета(руск.) (6). Архівавана з арыгінала 2020-07-10. Праверана 2019-11-03.
  13. Канцэрт памяці Анатоля Сыса (недаступная спасылка). studfarmat.org (25 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2010. Праверана 25 верасня 2019.
  14. Сямігоддзе партала “Тузін Гітоў” (фотарэпартаж) . Будзьма беларусамі! (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  15. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  16. Музычны праект супраць смяротнага пакарання "Апошні золак". Падвоеная прэм'ера TUT . TUT.BY (17 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 верасня 2019.
  17. Малиновский, Илья. "Апошні золак" или возвращение совместных музыкальных проектов (видео) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  18. Маліноўскі, Ілля. “Апошні золак” ці вяртанне супольных музычных праектаў (відэа) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  19. АЗ. «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (12 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 2 ліпеня 2019.
  20. «Заспявай» пройдзе ў фармаце 4x4 . Новы Час (17 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  21. Ж., Ганна. Як перазагрузіць свет музыкі з улікам Беларусі . Будзьма беларусамі! (16 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  22. Самусик, Ольга (2004). "Будкин, Сергей :: Гости из Интернета, или Обо всем помногу". Музыкальная газета(руск.) (23). Архівавана з арыгінала 2020-06-24. Праверана 2020-06-24.
  23. Жданович, Анна. От Интернета до open-air (руск.). Белорусы и рынок (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  24. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
  25. Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. «Прэм’ер Тузін-2007» — адзіны ці апошні з Магікан? (недаступная спасылка). LiveSound.by (2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2008. Праверана 22 лістапада 2019.
  26. Сямігоддзе праекта “Тузін Гітоў”. Інтэрвію з стваральнікамі . Будзьма беларусамі! (15 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  27. Свердлов, Павел. Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (руск.). KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  28. Руся. Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (руск.). KYKY.ORG (27 чэрвеня 2014). — «Вот сейчас «Тузін гітоў» завершает песняровский трибьют-проект. Приятно прийти на студию и встретиться со всеми»  Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  29. Жданович, Анна. Опыт и молодость "Песняров" (руск.). Белорусы и рынок (17 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  30. Прокопович, Виктория. Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (руск.). Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  31. Михно, Ирина. Сценарист Андрей Курейчик и редактор Денис Блищ о главных событиях недели (руск.). kyky.org (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2018. Праверана 18 лютага 2020.
  32. а б Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  33. У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  34. Сальнікава, Юнэля. «Рок-каранацыя-2005» . Deutsche Welle (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  35. Мицкевич, Юлия; Пульша, Сергей; Меркулова, Фаина. Главная «Рок-корона» уехала в Гомель (руск.). БелаПАН (26 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  36. «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (руск.). БелаПАН (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  37. Броўка, Мікіта. Цырымонія ўзнагароджання і вялікі канцэрт «Ultra Music Awards 2011» прайшлі ў «RE:PUBLIC» . Новы Час (газета) (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
  38. Кандрацьева, Зарына; Ждановіч, “Tarantino” Аляксандр. Ultra-Music Awards — 2011: “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” — “Праект года” . Будзьма беларусамі! (12 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
  39. Ерчак, Евгений. Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  40. "Прэм’ер Тузін 2011" - лидер продаж 2011 года (руск.). Белорусский партизан (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  41. VII открытый студенческий форум «PR-кветка-2014» подвел итоги. Проекты-победители коммерческой секции (руск.). Marketing.by (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  42. Гран-при студенческого форума "PR-кветка" получила команда Института журналистики БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  43. а б в Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  44. а б Шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! . Будзьма беларусамі! (23 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  45. а б Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  46. Галоўныя падзеі года па версіі “Будзьма беларусамі!” . Будзьма беларусамі! (24 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.
  47. ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.

Спасылкі

правіць