Тунг
род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых.
Тунг, тунгавае дрэва, алейнае дрэва (Aleurites) — род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых. Налічваецца 5 (па іншых звестках да 15) відаў. Распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Ціхага акіяна.
Тунг | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Aleurites | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЛістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.
Выкарыстанне
правіцьВыкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічных, дэкаратыўных і харчовых культур. Вырошчваюцца культурныя віды:
- тунг Форда або кітайскі (Aleurites fordi),
- тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata).
У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Гладкова В. Н. Тунг(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
правіць- Гарановіч І. М. Тунг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Тунг: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гладкова В. Н. Тунг (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
- Aleurites (англ.) // The Plant List
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тунг