Туну

адна з грэнландскіх тэрыторый

Туну (дацк.: Tunu) або Усходняя Грэнландыя (дацк.: Østgrønland) — адна з грэнландскіх тэрыторый (amt), якія існавалі да 31 снежня 2008 года. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляўся Тасілак. У правінцыю ўваходзілі муніцыпалітэты Амасалік і Ітакортарміт[en]. Паўночную частку правінцыі займала частка Паўночна-Усходняга Грэнландскага нацыянальнага парка. Абмывалася на ўсходзе Грэнландскім і Нарвежскім морамі. На захадзе межавала з акругай Кіта. Насельніцтва 3 800 жыхароў (2005).

Зноскі