Тупічынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Тупі́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Тупічына.

Тупічынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Касцюковіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Тупічына
Дата ўтварэння 5 снежня 1931
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

5 снежня 1931 года цэнтр Дзямідавіцкага сельсавета Касцюковіцкага раёна БССР перанесены ў вёску Тупічына, сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пячарскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.