Тураўскае гарадзішча — гарадзішча старажытнага Турава перыяду ранняга Сярэднявечча, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы горада, пры ўпадзенні былой р. Язда, якая ў 1925 годзе адведзена ў асушальны канал, у р. Струмень.

гарадзішча
Тураўскае гарадзішча
BLR Turau view towards Castle Hill.jpg
52°04′25,38″ пн. ш. 27°43′19,71″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Тураў
Тып будынка гарадзішча
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000360шыфр 313В000360

Тураўскае гарадзішча мае памеры 180х200 м. Гарадзішча старажытнага Турава ўключала падзеленыя глыбокім ровам на 2 пляцоўкі: дзядзінец (75х70 м) і вакольны горад (150х100 м), якія былі ўмацаваны валамі (цяпер разбураны). З боку поля ў некаторых месцах прасочваюцца рэшткі рова.

Матэрыялы раскопак сведчаць аб тым, што старажытны Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Малой Азіяй, Валынню і Прыбалтыкай. Вялікае развіццё тут атрымалі жалезаапрацоўчае, ювелірнае, касцярэзнае, дрэваапрацоўчае, шавецкае і ганчарнае рамёствы.

У 20122015 гадах у рамках дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» на Замкавай гары запланавана будаўніцтва гісторыка-культурнага комплексу «Замчышча».

ДаследванніПравіць

 
Рэшткі царквы на тэрыторыі вакольнага пасада

Даследавалі ў 1889 У. З. Завітневіч, у 1909 А. К. Снітка, у 1927 А. Д. Каваленя і С. С. Шутаў, абследавалі ў 1929 А. М. Ляўданскі, у 1974 Л. Д. Побаль. Раскопкі ў 1961 г. праводзілі В. В. Сядоў і М. Д. Палубаярынава, у 1963 М. К. Каргер раскапаў руіны храма XII ст., дзе выявіў пахаванні ў саркафагах, як мяркуецца тураўскіх князёў.

Даследаваў замчышча ў 1962—63 і ў 1968 П. Ф. Лысенка. Выяўлены рэшткі 35 пабудоў, з іх 24 жылых, 10 печаў (7 глінабітных, 3 з выкарыстаннем цэглы). Знойдзены рэшткі амфар з Паўночнага Прычарнамор'я, інструменты і прылады працы, зброя, прадметы гаспадарчага ўжытку, ювелірныя вырабы, фрагменты бронзавага посуду, засцежкі для кніг, прадметы рэлігійнага культу. Шмат знаходак ганчарнага керамічнага посуду, абломкаў цэглы, паліваных дэкаратыўных плітак, тыгляў для плаўкі каляровых металаў, падсвечнікаў і інш. Да рэдкіх знаходак адносяцца 4 свінцовыя рэльефныя абразкі з выявамі Багародзіцы, прападобнай Ефрасінні (?) або Анастасіі (?), велікамучаніцы (магчыма, Варвары) і свяціцеля (магчыма, Кірылы Тураўскага) 13—14 ст.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Тураўскім краязнаўчым музеі і Музеі гісторыі Палесся ў Пінску, Інстытуце гісторыі НАНБ і Інстытуце археалогіі РАН.

Цікавыя фактыПравіць

 
Адваротны бок 20 беларускіх рублёў з выявай Тураўскага гарадзішча (злева)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць