Тураўскае замчышча

Тураўскае замчышчадзядзінец гарадзішча старажытнага Турава, які з паўднёва-ўсходняга боку быў адасоблены ад вакольнага горада абарончым ровам, пляцоўка вышынёй 5—6 м мела трохвугольную форму. Роў паміж дзядзінцам і вакольным горадам быў пастаянна запоўнены вадой. З другой паловы XIII ст. на тэрыторыі дзядзінца існаваў замак. Да пачатку XIX ст. на замчышчы яшчэ стаяла вежа валынскага тыпу, пабудаваная ў другой пал. XIII ст., якая была галоўным абарончым збудаваннем замка.

Тураўскае гарадзішча
Тураўскае замчышча з помнікам Кірылу Тураўскаму

11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць усталяваны помнік у гонар царкоўнага дзеяча і асветніка Кірылы Тураўскага.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць