Тураўскі краязнаўчы музей
Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці.
Тураўскі краязнаўчы музей | |
---|---|
Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей» | |
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1927 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Тураў, Беларусь |
Памеры фонду | больш за 12000 |
Агульная плошча | 450 |
Выставачная плошча | 328 |
Плошча запаснікаў | 100 |
Адрас | 247980, Беларусь, Тураў, вул. Кірава, 21 |
Праезд | ад цэнтра горада па дарозе ў бок в. Рычоў, па левым боку насупраць школы № 1 |
Дырэктар | Дзмітрый Эдуардавіч Апановіч |
Адкрыты |
|
Білет |
|
turov.museum.by/be |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў. Заснавальнік і першы дырэктар музея — настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея браў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч.
У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 года новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 года музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак.
Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў — быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў».
Калекцыя
правіцьСтанам на канец 2023 года асноўны фонд музея складае больш за 12 тысяч прадметаў на розную тэматыку. Навукова-дапаможны фонд складае больш за 9 тысяч прадметаў. Таксама ёсць музейная экспазіцыя «Старажытны Тураў», якая знаходзіцца на мясцовай Замкавай гары.[1]
Крыніцы
правіць- ↑ Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей» (недаступная спасылка). Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей». Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 1 снежня 2023.
Літаратура
правіць- Тураўскі краязнаўчы музей// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 289.
- Марынкіна В. Тураўскаму краязнаўчаму музею — 70 год / / Новае Палессе (Жыткавічы). — 1998. — 10 студз.
- Тураўскі краязнаўчы музей / / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на. — Мн., 1994. — С. 740—741.
Спасылкі
правіць- http://turov.museum.by/be Архівавана 25 лістапада 2022. -- афіцыйны і актуальны сайт музея
- Старонка музея Архівавана 28 мая 2010.
- Музей в ВКонтакте
- Музей в Instagram