Асманы
Асма́ны (таксама зваліся атаманы) — падданыя Асманскай імперыі (1453—1923 гг.). У больш вузкім сэнсе — падданыя, якія спавядалі іслам, або падданыя, якія размаўлялі на цюркскіх мовах. У склад асманаў уваходзілі прадстаўнікі розных народаў імперыі, а таксама выхадцы з іншых краін (Ірана, Індыі, Афганістана, краін Усходняй Еўропы, Закаўказзя і г. д.). У Еўропе традыцыйна называліся туркамі, хаця ў самой Асманскай імперыі гэты тэрмін доўгі час меў абразлівы характар[1]. Назва асманы паходзіць ад імя першага султана Асманскай імперыі.
Паходжанне
правіцьУ XI стагоддзі велізарныя тэрыторыі Азіі, уключаючы тэрыторыі цяперашніх Турцыі і Туркменістана, апынуліся пад уладай дзяржавы сельджукаў. Пры султане Мелецы (1072—1092) магутнасць царства турак-сельджукаў дасягнула свайго апагею; пры спадчынніках Мелека яно распалася на мноства невялікіх дзяржаў, так зв. бейлікаў.
У XIII стагоддзі адно з турэцкіх плямёнаў — кайы — пад правадырствам Эртагрул-бея, выгнанае з качавання ў туркменскіх стэпах, рушыла на Захад і спынілася ў Малой Азіі, дзе яны аказалі садзейнічанне султану найбуйнейшай з турэцкіх дзяржаў — Румскага (Канійскага) султаната — Алаэдзіну Кей-Кубаду ў яго барацьбе з Візантыяй. За гэта Алаэдзін аддаў Эртагрулу ў леннае валоданне прастору зямлі ў вобласці Віфінія паміж Ангорай і Бурсай (але без гэтых гарадоў). Асман I, сын і спадчыннік Эртагрула (1288—1326), у барацьбе з аслабленай Візантыяй далучаў да сваіх уладанняў вобласць за вобласцю, але, нягледзячы на ўзрослую магутнасць, прызнаваў сваю залежнасць ад Коньі. У 1299 годзе, пасля смерці Алаэдзіна, ён прыняў тытул «султан» і адмовіўся ад падпарадкавання румскім султанам. Па імі Асмана яго падданыя сталі звацца асманскімі туркамі, ці асманамі.
Да 1487 годзе асманы падпарадкавалі сваёй уладзе ўсе мусульманскія ўладанні Малаазіяцкага паўвострава. Назва «асманы» стала больш прэстыжнай, чым проста «туркі», і паступова ўсе мусульмане Асманскай імперыі (прычым не толькі туркамоўныя), а таксама тых, што прынялі іслам хрысціяне Асманскай імперыі сталі называць сябе асманамі.
Пазней, да XVII стагоддзя пад уладай асманаў апынуўся ўвесь Балканскі паўвостраў, землі Валахіі, Малдовы, Венгрыі, Харватыі, поўдня Украіны, Егіпта, Туніса, Кірэнаікі, Алжыра, Месапатаміі, Каўказа, Крыма і значная частка Аравійскага паўвострава.
Змена этноніма
правіцьПасля падзення Асманскай імперыі, Мустафа Кемаль памяняў саманазву і назваў народ туркамі, а рэспубліку — Турэцкай Рэспублікай.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Отец всех турок Архівавана 18 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- Гласарый. Туркі — асманы Архівавана 10 лістапада 2007.
- Туркі-асманы. Гісторыя Архівавана 22 кастрычніка 2006.