Турцыя на конкурсе песні Еўрабачанне

Турцыя брала ўдзел ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1975 па 2012 год. У 1975 годзе прадстаўніца Турцыі Семіха Янкі з песняй «Seninle bir dakika» заняла апошняе масца, набраўшы ўсяго 3 балы. Пасля гэтага дзяржава была апошняй на конкурсе яшчэ двойчы: у 1983 і 1987 гадах, пры гэтым абодва разы краіна не атрымала ніводнага бала.

Турцыя

Турцыя

Вяшчальнік Файл:TRT kurumsal logo.png TRT
Адбор
Удзелы
Удзелы 34 (33 у фінале)
Першы выступ 1975
Лепшы вынік 1, 2003
Горшы вынік 13 (паўфінал), 2011
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Доўгі час удзел Турцыі ў конкурс быў не вельмі паспяховым, з 1975 па 1996 гады краіне толькі аднойчы ўдалося ўвайсці ў топ-10, гэта адбылося ў 1986 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт Klips ve Onlar, з песняй «Halley», яны занялі 9-е месца.

У 1997 годзе краіна ўпершыню ўвайшла ў топ-3, трэцяе месца заняла Шэбнем Пакер, яна выконвала песню «Dinle». Яшчэ праз некалькі гадоў, у 2003, Сертаб Эрэнер з песняй «Everyway That I Can» здабыла для Турцыі першую і адзіную перамогу. З гэтага моманту вынікі краіны на конкурсе палепшыліся, з моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна толькі аднойчы не змагла ўвайсці ў фінал: у 2011. А ў фіналах пры гэтым, амаль заўсёды была ў топ-10. У 2010 годзе, гурт MaNga спыніўся за крок да перамогі, заняўшы другое месца.

14 снежня 2012 года, мясцовы вяшчальнік TRT аб’явіў аб тым, што Турцыя адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе 2013 года. Прычынай гэтага стала незадаволенасць краіны сістэмай галасавання на Еўрабачанні, а таксама асаблівае становішча краін «Вялікай пяцёркі», якія заўсёды, незалежна ад вынікаў, маюць права ўдзелу адразу ў фінале конкурса. Праз год, краіна зноў адмовілася ад удзелу, а 14 мая 2014, было аб'яўлена, што краіна больш ніколі не павернецца на конкурс.

За ўсю гісторыю ўдзелу Турцыя набрала ў фінале 1995 балаў, а ў паўфінале — 790 балаў.

УдзельнікіПравіць

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1975 Семіха Янкі Турэцкая Seninle bir dakika Адна хвіліна з табой 19 3
Паўфіналаў не было
Не ўдзельнічала ў 19761977 гадах
1978 Нілуфер і Nazar Турэцкая Sevinçe Калі я закаханы 18 2
Паўфіналаў не было
1979
Не ўдзельнічала
1980 Аджа Пекан Турэцкая Petr’oil Нафта 15 23
Паўфіналаў не было
1981 Modern Folk Üçlüsü і Айшэгюль Турэцкая Dönme dolap Кола агляду 18 9
1982 Neco Турэцкая Hani? Дзе? 15 20
1983 Чэцін Альп і The Short Waves Турэцкая Opera Опера 19 0
1984 Beş Yıl Önce, On Yıl Sonra Турэцкая Halay Халай 12 37
1985 MFÖ Турэцкая Didai Didai Dai Дыдай Дыдай Дай 14 36
1986 Klips ve Onlar Турэцкая Halley Галей 9 53
1987 Сейял Танер і Lokomotif Турэцкая Şarkım Sevgi Üstüne Мая песня пра каханне 22 0
1988 MFÖ Турэцкая Sufi Суфій 15 37
1989 Pan Турэцкая Bana Bana Мне, мне 21 5
1990 Каяхан Турэцкая Gözlerinin Hapsindeyim Палонніца ў вашых вачах 17 21
1991 Ізель Чэлікёз, Рэйхан Караджа і Джан Угурлуэр Турэцкая İki dakika Дзве хвіліны 12 44
1992 Айлін Ватанкош Турэцкая Yaz Bitti Лета скончылася 19 17
1993 Бурак Айдас Турэцкая Esmer Yarim Мая каханка брунетка 21 10
1994
Не ўдзельнічала
1995 Арзу Эцэ Турэцкая Sev! Схіл! 16 21
Паўфіналаў не было
1996 Шэбнем Пакер Турэцкая Beşinci Mevsim Пяты сезон 12 57 7 69
1997 Шэбнем Пакер Турэцкая Dinle Слухаць 3 121
Паўфіналаў не было
1998 Цюзмен Турэцкая Unutamazsın Ты не можаш забыць 14 25
1999 Туба Ональ Турэцкая Dön Artık Павярніся зараз 16 21
2000 Пінар Айхан Турэцкая, англійская Yorgunum Anla Зразумейце, я стаміўся 10 59
2001 Седат Юцэ Турэцкая, англійская Sevgiliye Son Дзень Святога Валянціна 11 41
2002 Buket Bengisu & Group Safir Турэцкая, англійская Leylaklar Soldu Kalbinde Бэз завяў у тваім сэрцы 16 29
2003 Сертаб Эрэнер Англійская Everyway That I Can Кожны спосаб, якім я магу 1 167
2004 Афіна Англійская For Real Рэальна 4 195
Пераможца мінулага года
2005 Гюльсерэн Турэцкая Rimi Rimi Ley Рымі Рымі Лей 13 92
Топ-12 мінулага года
2006 Сібель Цюзюн Турэцкая, англійская Süperstar Суперзорка 11 91 8 91
2007 Кенан Догулу Англійская Shake It Up Şekerim Страсяніся 4 163 3 197
2008 Mor ve Ötesi Турэцкая Deli Шалёны 7 138 7 85
2009 Хадысе Англійская Düm Tek Tek Адзін за адным 4 177 2 172
2010 MaNga Англійская We could be the same Мы маглі б быць такімі-ж 2 170 1 118
2011 Юксэк Садакат Англійская Live It Up Паліць жыццё
Не прайшлі
13 47
2012 Джан Бонама Англійская Love Me Back Адкажы мне ўзаемнасцю 7 112 5 80
Не ўдзельнічала ў 20132021 гадах

Правядзенне Еўрабачання ў краінеПравіць

Год Горад Арэна Вядучыя
2004   Стамбул Абдзі Іпекчы Арэна Мелтэм Камбул і Корхан Абай

Гісторыя галасаванняПравіць

Станам на 2012 год гісторыя галасавання Турцыі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Боснія і Герцагавіна 129
2   Вялікабрытанія 126
3   Ірландыя 119
4   Іспанія 118
5   Германія 086
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Германія 170
2   Францыя 151
3   Нідэрланды 132
4   Бельгія 108
5   Швейцарыя 104
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Боснія і Герцагавіна 175
2   Вялікабрытанія 126
3   Ірландыя 124
4   Іспанія 118
5   Швецыя 097
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Германія 208
2   Францыя 190
3   Нідэрланды 168
4   Швейцарыя 154
5   Вялікабрытанія 143

УзнагародыПравіць

Прэмія Марселя БезансонаПравіць

Год Прэмія Песня Выканаўца Фінал Балы Месца правядзення
2003 Прэмія прэсы "Everyway That I Can" Сертаб Эрэнер 1 167   Рыга

ФотагалерэяПравіць

СпасылкіПравіць