Пішчалаўскі замак

замак-турма ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Турэмны замак (Мінск))

Пішчалаўскі замак — адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў Мінску, следчы ізалятар № 1, гут. «Валадарка»[1].

Славутасць
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагоддзя
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагоддзя
53°53′56″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль Ранні класіцызм
Архітэктар Казімір Хршчановіч
Заснавальнік Рудольф Пішчала
Дата заснавання 1825
Будаўніцтва 1825
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000017шыфр 712Г000017
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Пішчалаўскі замак, малюнак ХІХ ст.
 
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагоддзя

Будынак у стылі ранняга класіцызму узведзены ў 1825 годзе на гары ў Раманаўскім прадмесці[1]. Падрадчыкам будаўніцтва быў Р. С. Пішчала, ад прозвішча якога турма атрымала неафіцыйную назву — Пішчалаўскі замак. Кіравалі ўзвядзеннем будынка Міхаіл Чахоўскі і Казімір Хршчановіч[2].

За 200 гадоў існавання будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні. У астрозе адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у т.л. «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме быў пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.

У красавіку 2008 года абвалілася адна з вежаў замка, ніхто не пацярпеў[3].

СІЗА № 1 з’яўляецца адзінай папраўчай установай у Беларусі і ў сучаснай Еўропе, у якой ажыццяўляецца смяротнае пакаранне (праз расстрэл).

Будынак правіць

 
Пішчалаўскі замак у 2012 годзе

Турма пабудаваная на ўскраіне тагачаснага Мінска як двухпавярховы будынак з вежамі па баках, якія завершаны прафіляванымі зубцамі і сценамі, умацаванымі контрфорсамі[4]. Першапачаткова будынак быў двухпавярховым, меў падвал з камерамі, кухняй, майстэрнямі і інш. У 1890 годзе па праекце мінскага губернскага інжынера К. Увядзенскага надбудаваны трэці паверх.

Галоўны фасад аздоблены рустоўкай ніжняга яруса і завершаны трохвугольным франтонам, што было своесаблівымі рэшткамі класіцызму. Праз такую складаную сумесь элементаў готыкі, абарончага дойлідства і класіцызму складана адназначна выявіць стылістыку, якую часам вызначаюць як рэтраспектыўна-замкавую. Але гэты будынак, безумоўна, адносіцца да эклектыкі[4].

Зноскі

  1. а б Что ждет легендарную тюрьму «Володарку»? Архівавана 24 мая 2009. (руск.)
  2. Турэмныя вежы ня вытрымалі
  3. В Колядичах построят новый СИЗО Архівавана 12 чэрвеня 2010.
  4. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць