Турэцкая Праваслаўная Царква

Турэцкая праваслаўная царква, некананічная раскольніцкая групоўкая, створаная ў 1922 годзе ў Турцыі паводле загада яе ўрада для адрыва праваслаўных вернікаў ад грэчаскага ўплыву. Першым кіраўніком быў Павел Каракісарыдзіс, які ўзяў сабе імя Эфцім і змяніў прозвішча на Эрнэрол. У новую структуру ўвайшла вельмі малая колькасць праваслаўных (як грэкаў, так і турак). У ідэалогіі арганізаціі вялікую ролю адыгрывал турэцкі нацыяналізм.

З пачатку існавання ТПЦ пачала змаганне з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Так, 1 чэрвеня 1923 года прыхільнікамі ТПЦ была ажыццеўлена спроба захапіць патрыярха Мялеція II, а 1 красавіка — быў абложаны Сінод Канстанцінопальскага Патрыярхата, і захоплены будынак патрыярхіі. Гэта ж прыхільнікі ТПЦ пасправабалі паўтарыць у снежні, але былі разагнаны паліцыяй. Тым не менш, у 1924 і 1926 яны захапілі дзве праваслаўныя царквы. Падтрымка ўрада паступова пачала зніжацца, а пасля смерці Атацюрка і ўвогуле перапынілась.

У 1956 годзе ТПЦ захоплівае яшчэ дзве царквы (усе захопы адбыліся ў Галаце — раёне Стамбула, дзе ТПЦ мела найбольш прыхільнікаў). У 1962 годзе новым кіраўніком ТПЦ стаў сын Эфціма I — Тургут Эрнерол (пад імем Эфцім II), а з 1991 — яго брат Сельджук Эрнерол (Эфцім ІІІ). Колькасць прыхільнікаў з сярэдзіны ХХ стагоддзя паступова скарачалась і пасля смерці Эфціма ІІІ (2002) існаванне царквы фактычна перапынілася. Зараз ТПЦ існуе толькі ўнутры сям'і Эрнерол, іншых прыхажан няма.