Тур’я (левы прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана
Ту́р’я — рака ў Капыльскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток Нёмана.
Тур’я | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Басейн | 208 км² |
Расход вады | 1,1 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°14′41,90″ пн. ш. 26°53′19,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°20′50,50″ пн. ш. 27°03′37,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Капыльскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 35 (32[1]) км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рымашы Капыльскага раёна, працякае па паўночнай ускраіне Капыльскай грады, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Касцяшы Уздзенскага раёна.
Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шырынёй 0,5—1,5 км. Абалона роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня пераважна 10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Сярод прытокаў — рака Гніліца (справа). Каля вёскі Руднікі на рацэ сажалка.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 25. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)