Тур (князь)
Тур (аг.-усх.-слав.: Туръ) — першы вядомы князь тураўскі (зг. 980).
Тур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
аг.-усх.-слав.: Туръ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | магчыма Святаполк Уладзіміравіч | ||||||
Званне | Варагі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам з першым вядомым полацкім князем Рагвалодам, тураўскі князь Тураў стаіць каля вытокаў дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
Летапісныя звесткі
правіцьПад 980 годам «Аповесць мінулых часоў» (XII ст.) пад паведамляе: «…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, a Тур — у Тураве, па ім і тураўцы празваліся» («…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске, а Туръ Турове, от него же и туровци прозвашася»).
Ва Усцюжскім летапісным зборы (XVI ст.) Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак пра Тура няма.
Пытанне гістарычнасці
правіцьПытанне гістарычнасці Тура не вырашана.
Адны навукоўцы (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай, бо ён згаданы летапісам побач гістарычнага Рагвалода.
Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) — лічаць летапісную згадку этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы Турава, а Тура — асобай легендарнай.
На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу. Аднак, сам культ Ярылы з’явіўся толькі ў XVIII cт., быў лакальным і ніяк не звязаны з Тураўскім рэгіёнам.
На думку Пятра Лысенкі, магчыма, Тур — мянушка мясцовага князя, бо назва горада несумненна ўтворана ад антрапоніма (імя асобы)[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.
Літаратура
правіць- Прохоров А. Князь Тур: история легенды. Сакрализация княжеской власти у славян Архівавана 21 сакавіка 2017. — Минск: БГУ, 2005.
- Прохоров А. А. О туровских преданиях Архівавана 16 верасня 2021. // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 85-100.