Тутэйшыя (спектакль)
«Тутэйшыя» — спектакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Тутэйшыя | |
---|---|
Жанр | трагікамедыя |
Заснаваны на | п'есы Янкі Купалы |
Аўтар | Янка Купала |
Дырыжор | Янка Купала |
Рэжысёр | Мікалай Пінігін |
Акцёры |
Віктар Манаеў Зоя Белахвосцік Марыя Захарэвіч Генадзь Аўсяннікаў Аляксандр Падабед |
Працягласць | каля 140 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 1990 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 1990—2010 |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992) |
Пад канец спектаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасля рэферэндуму 1995 года гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара года спектакль быў фактычна забаронены. Пасля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 года Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў знік на пэўны час з рэпертуару.
Да 125-годдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 года спектакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спектаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатра спрабавала не дапусціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3].
У маі 2010 года Пінігін абвясціў, што спектакль у яго пастаноўцы зняты з рэпертуару. Як патлумачыў загадчык літаратурны часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:
Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век… Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А яго герою ў п'есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але… Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку…[4] |
На 23 верасня 2020 года планавалася вяртанне спектакля на сцэну. Раней меркавалася, што спектакль адновіцца ў чэрвені, але планы парушыла пандэмія каранавірусу, таму рэ-прэм’еру давялося перанесці[5].
Акцёры
правіць- Віктар Манаеў — Мікіта Зносак
- Аляксандр Малчанаў — Янка Здольнік
- Зоя Белахвосцік — Аленка Гарошка
- Марыя Захарэвіч — Гануля Зношчыха
- Генадзь Аўсяннікаў — Гарошка
- Мікалай Кірычэнка — Генрых Мотавіч Спічыні
- Аляксандр Падабед — Усходні вучоны
- Алег Гарбуз — Нямецкі і Польскі афіцэры, Начальнік патруля
- Мікалай Кучыц — Праваслаўны свяшчэннік, Каталіцкі святар
- Георгій Маляўскі — Каталіцкі святар
- Аляксандр Паўлаў — Манах, Салдат
- Вячаслаў Паўлюць — Пан, Абарванец
- Арнольд Памазан — Поп
- Міхаіл Зуй — Манах
- Андрэй Гладкі — Салдат
- Павел Адамчыкаў — Салдат
- Наталля Качаткова — Дама
- Вікторыя Чаўлытка (масавыя сцэны)
- Аляксей Чарнігін
Водгукі
правіць«Тутэйшыя» — гэта не проста спектакль. Гэта цэлая эпоха, прычым не толькі ў нашым тэатральным існаванні, але — у беларускім культурным жыцці. |
Зноскі
- ↑ Зноў «Тутэйшыя»(недаступная спасылка) // Звязда № 157—158, 6 ліпеня 2002
- ↑ «Тутэйшыя». Дубль два(недаступная спасылка) // Беларусь Сегодня, 6 ліпеня 2002
- ↑ Анастасія Зелянкова. «Тутэйшых» отправят на пенсию? Архівавана 9 мая 2021. // Салідарнасць, 6.07.2007
- ↑ «Тутэйшых» у Купалаўскім больш не будзе // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2010
- ↑ «Тутэйшыя» вернуцца ў Купалаўскі тэатр увосень. Прэм’ера — 23 верасня
- ↑ Скобла, Міхась. Мікалай Пінігін: «Састарэлыя дэкарацыі ў „Тутэйшых“ — гэта хлусня» . Радыё Свабода (16 кастрычніка 2020).
Спасылкі
правіць- Відэазапіс спектаклю ў 2003 годзе Архівавана 21 студзеня 2013. на сайце Театральный Лягушатник Архівавана 21 студзеня 2013.
- Тутэйшыя. Дзея І. З’явы I—X.