Туя заходняя[1], Туя звычайная[2], Негніючка, Туя[3] (Thuja occidentalis) — вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых.

Туя заходняя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thuja occidentalis L. (1753)

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505490
NCBI  3317
EOL  1034927
IPNI  263956-1
TPL  kew-2432938

Батанічнае апісанне правіць

Дрэва вышынёй да 20 м з канічнай кронай. Кара гладкая карычневая, да старасці адслойваецца ў выглядзе вузкіх стужак. Маладыя парасткі плоскія, ярка-зялёныя. Расліна аднадомная. Хвоя цёмна-зялёная, тупая, лускападобная, лускваінкі налягаюць адзна на адну. У садовых форм (якіх звыш 120) хвоя можа быць залацістая, блакітнаватая і іншага колеру. Жыве хвоя 2-3 гады. Спелыя шышкі яйкападобна-даўгаватыя, даўжынёй 7-15 мм, адагнутыя дадолу, дробныя, дравяністыя, складаюцца з 3-6 пар скурыстых, здзеравянелых лускваінак светла-карычневага колеру, размешчаных крыж-накрыж. Насенне пляскатае, з двума вузкімі саламяна-жоўтымі крыльцамі. Насенне спее і высыпаецца з шышык восенню ў год апылення. Драўніна чырвоная, параўнальна мяккая, вельмі трывалая, без смаляных хадоў.

Пры натуральным росце крона шырокавугольная і галінуецца ў гарызантальнай плоскасці. Ва ўмовах культуры можна сустрэць дрэвы з самай разнастайнай формай кроны, штучна атрыманай пры дапамозе садовых нажніц. Маладыя парасткі плоскія, зялёныя, на трэці год робяцца круглымі, чырвона-бурымі. Верхні бок парасткаў цёмна-зялёны і бліскучы, ніжни матавы, светлы.

 
Парасткі з шышкамі

Шышкі прадаўгаватыя, невялікія, даўжынёй 10-12 мм, фармуюцца на канцах атожылкаў. Няспелыя шышкі зялёныя, а лускавінкі спелых шышак дзеравянеюць і становяцца карычневымі або бураватымі.

У культуры правіць

У Еўропу была завезена ў першай палове XVI ст. з Паўночнай Амерыкі. Расце павольна, асабліва ў першую палову жыцця. З’яўляецца адным з самых распаўсюджаных дэкаратыўных паркавых дрэў. Яна даволі даўгавечная, дажывае да 1000 і больш гадоў, зімаўстойлівая, ценевынослівая, не вельмі патрабавальная да ўрадлівасці глебы і выдатна пераносіць стрыжку. Шырока і паўсюдна разводзіцца ў садах і парках.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927