Туі Маліла (англ.: Tu'i Malila; каля 1777 — 19 мая 1965) — мадагаскарская прамяністая чарапаха, якую каралеўскай сям’і Тонга падарыў Джэймс Кук[1]. Чарапаха-доўгажыхар.

Муміфікаванае цела чарапахі (2003)

Яе імя на танганскай мове азначае «Кароль Маліла». Туі Маліла вылупілася каля 1777 і была падораная каралеўскай сям’і капітанам Джэймсам Кукам падчас яго візіту ў Тонга ў ліпені 1777 года[2]. Паводле іншых звестак Джордж Тупоу I, першы кароль і заснавальнік каралеўства, атрымаў яе ад каманды карабля, які прыстаў да берагоў астравоў Хаапай у першай палове XIX стагоддзя[3].

Туі Маліла заставалася ў каралеўскай сям’і да самай смерці 19 мая 1965. Узрост чарапахі на той час ацэньваўся як прыкладна 188 гадоў.[4] Туі Маліла была адной з першых жывёл, якую паказалі каралеве Лізавеце II падчас яе афіцыйнага візіту на Тонга ў 1953 годзе.[5]

У Танганскім нацыянальным цэнтры на востраве Тангатапу захоўваецца муміфікаванае цела чарапахі.[6]

Пра яе было напісана апавяданне «Чарапаха для каралевы Тонга», выдадзенае ў 2002 годзе[7].

Зноскі

  1. Tu'i Malila(нявызн.). Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  2. Captain Cook Timeline - Third Voyage 1776 - 1780(недаступная спасылка). Captain Cook Birthplace Museum. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2015. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  3. Slevin, Joseph R.. [An account of the reptiles inhabiting the Galápagos Islands](нявызн.). New York Zoological Society / Bulletin. New York Zoological Society (January/February, 1935). Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  4. Tortoise Believed to Have Been Owned by Darwin Dies at 176(нявызн.). www.foxnews.com. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  5. "The Royal Tour" by Neil Ferrier - Printed in U.K. 1954(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2014. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
  6. Joan Robb and E. G. Turbott. TU'I MALILA, "COOK'S TORTOISE"(нявызн.). Auckland War Memorial Museum (17 грудня 1971 року). Праверана 12 березня 2015 року.
  7. Whitty, Julia. A Tortoise for the Queen of Tonga(нявызн.). Mariner Books. Праверана 12 березня 2015 року.