Тыграі (тыгрэ, тыграй, тыграі, тыгрынья) — семіцкая этнічная група ў Паўночнай Эфіопіі (правінцыя Тыграй) і паўднёвай, цэнтральнай і паўночнай Эрытрэі. Невялікія групы пражываюць таксама ў былых правінцыях Эфіопіі Бэгемдыр і Вало (цяпер вобласць Амхара). Мова тыгрынья. Складаюць прыкладна 95% насельніцтва хрысціянскай вобласці Тыграй[1] і 6,2% насельніцтва Эфіопіі. Агульная колькасць 4,5 мільёна (на 2006 год)[2]. Яшчэ 2,24 мільёна ў суседняй Эрытрэі, якія складаюць каля паловы яе насельніцтва, таксама гавораць на мове тыгрынья.

Тыграі
Tigray girls.jpg
Рассяленне
Этнічныя мовы Тыгрынья

Маюць сваяцтва з народам тыгрэ, размаўлялым на адпаведнай мове тыгрэ.

Зноскі

  1. FDRE States: Basic Information — Tigray Архівавана 19 лютага 2007 года., Population (accessed 22 March 2006)
  2. Ethiopia: A Model Nation of Minorities (accessed 22 March 2006)