Тыльзіцкі мір
Тыльзіцкі мір — мірны дагавор, заключаны ў перыяд з 13 (25) чэрвеня па 25 ліпеня (7 ліпеня) 1807 у Тыльзіце (цяпер горад Савецк у Калінінградскай вобласці) паміж Аляксандрам I і Напалеонам пасля Вайны чацвёртай кааліцыі 1806—1807 гадоў, у якой Расія дапамагала Прусіі.
Тыльзіцкі мір | |
---|---|
Тыльзіцкі мірны дагавор | |
| |
Тып дагавора | Мірны дагавор |
Дата падрыхтоўкі | 13 (25) чэрвеня 1807 — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 |
Дата падпісання | 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 |
Месца падпісання | Тыльзіт |
Змацаванне пячаткай |
Напалеон Банапарт Аляксандр I |
Бакі |
Французская імперыя Расійская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць3 (15) чэрвеня 1807 Напалеон разграміў пры Фрыдландзе рускую армію Бенінгсена. Аляксандр I, атрымаўшы вестку пра гэта, загадаў Лабанаву-Растоўскаму ехаць у французскі лагер для перамоў аб міры. Генерал Калькрэйт таксама прыбыў да Напалеона ад імя прускага караля (Фрыдрыха Вільгельма III), але Напалеон настойліва падкрэсліваў, што заключае мір менавіта з рускім імператарам. Напалеон у гэты час знаходзіўся на беразе Нёмана, у мястэчку Тыльзіце; руская армія і рэшткі прускай стаялі на іншым беразе. Князь Лабанаў перадаў Напалеону жаданне імператара Аляксандра асабіста з ім пабачыцца.
На другі дзень, 13 (25) чэрвеня 1807, абодва імператары сустрэліся на плыце, што стаяў пасярэдзіне ракі, і каля гадзіны гутарылі адзін на адзін у крытым павільёне. На другі дзень яны зноў убачыліся ўжо ў Тыльзіце; Аляксандр I прысутнічаў на аглядзе французскай імператарскай гварды. Напалеон жадаў не толькі міру, але і саюзу з Аляксандрам і прапаноўваў яму Балканскі паўвостраў і Фінляндыю як узнагароду за дапамогу Францыі ў яе планах, але аддаць Расіі Канстанцінопаль ён не згаджаўся. Калі Напалеон разлічваў на сваю харызму, то яго разлік аказаўся занадта аптымістычным: Аляксандр са сваёй ласкавай усмешкай, мяккай мовай, ветлівым абыходжаннем быў нават у цяжкіх абставінах зусім не такі згаворлівы, як хацелася б яго новаму саюзніку. «Гэта сапраўдны візантыец» (фр.: C’est un véritable grec du Bas-Empire) — казаў Напалеон сваім набліжаным.
Зрэшты, па адным пункце Аляксандр I быў гатовы ісці на саступкі — адносна лёсу Прусіі: больш за палова прускіх уладанняў была адабрана Напалеонам у Фрыдрыха-Вільгельма III. Правінцыі на левым беразе Эльбы Напалеон аддаў свайму брату Жэрому. Была адноўлена Польшча — аднак не ў межах усіх былых правінцый, а толькі на частцы прускай тэрыторыі. Гэта васальная дзяржава атрымала назву Варшаўскага герцагства. У якасці кампенсацыі Расія атрымала Беластоцкі дэпартамент, з якога была ўтворана Беластоцкая вобласць. Гданьск (Данцыг) зрабіўся вольным горадам. Усе манархі, якіх прызначыў Напалеон, былі прызнаныя Расеяй і Прусіяй. У знак павагі да расійскага імператара (фр.: en considération de l’empereur de Russieen considération de l’empereur de Russie) Напалеон пакінуў прускаму каралю старую Прусію, Брандэнбург, Памеранію і Сілезію. На выпадак, калі б імператар французаў пажадаў далучыць да сваіх заваёў Гановер, вырашана было ўзнагародзіць Прусію тэрыторыяй на левым беразе Эльбы. Паражэнне Прусіі, замацаванае Тыльзіцкім мірам, наглядна прадэманстравала яе крызісны стан, але разам з тым стала, як казаў І. Ленін, і «паваротам да найвялікшага нацыянальнага ўздыму»[1].
Галоўны пункт Тыльзіцкага дагавора не быў тады апублікаваны: Расія і Францыя абавязаліся дапамагаць адзін аднаму ў кожнай наступальнай і абарончай вайне, калі толькі абставіны запатрабуюць гэтага. Гэты цесны саюз ліквідаваў адзінага моцнага суперніка Напалеона на кантыненце; Англія заставалася ізаляванай; абедзве дзяржавы абавязваліся ўсімі мерамі прымусіць астатнюю Еўропу выконваць кантынентальную сістэму. 7 ліпеня 1807 года дагавор быў падпісаны абодвума імператарамі. Напалеона Тыльзіцкі мір узнёс на вяршыню магутнасці, а імператара Аляксандра паставіў у цяжкае становішча. Пачуццё крыўды ў сталічных колах было вялікае. «Тильзит!.. (при звуке сем обидном / Теперь не побледнеет росс)», — пісаў праз 14 гадоў Аляксандр Пушкін. На Айчынную вайну 1812 года пасля глядзелі менавіта як на падзею, якая «загладзіла» Тыльзіцкі мір. Наогул, значэнне Тыльзіцкага міру было вельмі вялікае: з 1807 года ён гаспадарыў у Еўропе нашмат смялей, чым раней.
Умовы Тыльзіцкага міру
правіць- Расія прызнала ўсе заваёвы Напалеона.
- Далучэнне Расіі да кантынентальнай блакады супраць Англіі (сакрэтнае пагадненне). Расія павінна была цалкам адмовіцца ад гандлю са сваім галоўным партнёрам (у прыватнасці, умовы мірнага дагавора загадвалі Расіі цалкам спыніць экспарт пянькі ў Вялікабрытанію) і сумесна з Францыяй давіць на Аўстрыю, Данію, Швецыю і Партугалію з тымі ж мэтамі.
- Расія і Францыя абавязаліся дапамагаць адзін аднаму ў кожнай наступальнай і абарончай вайне, калі толькі абставіны гэтага запатрабуюць. Так у ходзе вайны са Швецыяй (1808—1809 гг.) пры падтрымцы Францыі Расія атрымала Фінляндыю. Аднак у той жа час Расія фактычна не аказала ніякай дапамогі Францыі ў яе вайне з Аўстрыяй 1809 г., хоць была павінна па ўмовах міру даслаць дапаможны корпус.
- На тэрыторыі польскіх уладанняў Прусіі створана Герцагства Варшаўскае, залежнае ад Францыі.
- Значна змяншалася тэрыторыя Прусіі (ад яе былі аднятыя польскія вобласці, а таксама акупаваныя Прусіяй у 1806 годзе Гановер, Графства Марк з гарадамі Эсэн, Вердэн і Ліпстадт, Графства Равенсберг, гарады Лінген і Тэкленбург, Княства Міндэн, Усходняя Фрызия, Мюнстэр, Падэрборн, Клевэ і заходні бераг Рэйна), хоць яна захавалася ў якасці самастойнага дзяржавы і ператваралася ў залежнае ад Францыі дзяржава.
- Расея выводзіла свае войскі з Малдовы і Валахіі, заваяваных у Турцыі.
- Расія негалосна абавязалася не перашкаджаць Напалеону ўсталёваць кантроль над Іянічнымі астравамі, і праз некалькі месяцаў яны ўвайшлі ў склад Іллірійскіх правінцый Францыі.
- Францыя пераставала аказваць дапамогу Турцыі ў руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў.
- Прызнанне Расіяй Жазэфа Банапарта каралём неапалітанскім і Людовіка Банапарта — каралём галандскім, Жэрома Банапарта — каралём вэстфальскім.
- Прызнанне Расіяй Рэйнскага саюза.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Шильдер, «Император Александр I» (1900)
- Vandal, «Napoléon et Alexandre I» (Пар., 1897)