Thymol2.svg

Тымол, 2-ізапрапіл-5-метылфенол, 3-гідраксі-4-ізапрапілталуол, CH6CH3(OH)(C3H7) — араматычнае злучэнне з хімічнымі ўласцівасцямі фенолаў.

Бясколерныя крышталі з характэрным пахам і пякучым смакам. Тэмпература плаўлення 50—51,5 °С, тэмпература кіпення 232,9 °С. Шчыльнасць 9257 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °С). Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, воцатнай кіслаце, бензоле. Не раствараецца ў вадзе.

У прыродзеПравіць

У прыродзе ўтрымліваецца ў некаторых алеях, напрыклад, з насення і лісця чабару звычайнага (Thymus vulgaris).

АтрыманнеПравіць

Тымол у прамысловасці атрымліваюць алкіліраваннем м-крэзолу прапіленам пры тэмпературы 360—365 °С, ціску 4,8—5 МПа у прысутнасці каталізатара (актываваны Аl(ОН)3).

ВыкарыстаннеПравіць

Тымол выкарыстоўваецца ў вытворчасці ментолу, некаторых хімічных індыкатараў (тымолавага сіняга, тымолфталеіну). Антысептык. Таксама выкарыстоўваецца ў парфумерыі і ў якасці процігліставага сродку.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 74. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

СпасылкіПравіць