Тынгвадлаватн (ісл.: Þingvallavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі, самае буйное, натуральнае возера на востраве, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснаваны Ісландскі парламент Альтынг у 930 годзе.

Тынгвадлаватн
ісл.: Þingvallavatn
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 103 м
Шырыня 9,5 км
Плошча 84 км²
Аб’ём 2 856 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 114 м
Басейн
Выцякаюць Рака Сог
Размяшчэнне
Краіна  Ісландыя
Тынгвадлаватн (Ісландыя)
Тынгвадлаватн
Тынгвадлаватн
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Астравы на возеры маюць вулканічнае паходжанне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тэктанічныя пліты Еўропы і Амерыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадлаватн — Сог.