Тырэ́нскае мо́ра (італ.: Mare Tirreno) — частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Апенінскім паўвостравам і астравамі Сіцылія, Сардзінія, Корсіка. З іншымі часткамі Міжземнага мора злучаецца пралівамі МесінскімІанічным), Туніскім, Баніфача (з заходняй часткай Міжземнага мора), КарсіканскімЛігурыйскім).

Тырэнскае мора

Плошча ~214 тыс. км². Глыбіня да 3830 м, сярэдняя — 1519 м. Тэмпература вады летам 22—24,5 °C, зімой — 13,5—14,5 °C. Салёнасць 37,25—38,25 . Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыкланальны колазварот, іх хуткасць да 1 км/г.

Асноўныя порты і ВМБ: Неапаль, Палерма, Кальяры (усе — Італія), Бастыя (Францыя).

Назва мора паходзіць ад слова tyrrhenoi (tyrsenoi) — назвы этрускаў ў старажытных грэкаў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • ВЭС-83, С. 740.