Тытунекурэнне
Тытунекурэнне (або проста курэнне) — удыханне дыма цмелых высушаных лістоў тытуню. Найбольш важным кампанентам тытунёвага дыму з'яўляецца нікацін. Рэгулярнае ўжыванне нікаціну выклікае прывыканне, якое па меркаванні часткі спецыялістаў, мае наркатычны характар.
Тытунекурэнне ў Беларусі
правіцьУ Рэспубліцы Беларусь уведзена абмежаванне тытунекурэння. Дэкрэтам Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 28 устаноўлены месцы, дзе забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, у прыватнасці, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, на аб'ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у дзяржаўных органах і арганізацыях, у транспарце і інш.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях тытунекурэнне ў месцах, дзе яно забаронена, цягне накладанне штрафа ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні.
Спасылкі
правіць- Tobacco.org (англ.)