Тыфліскі павет (руск.: Тифлисский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў Тыфліскай губерні Расійскай імперыі і Грузінскай ССР. Павятовы горад — Тыфліс.

Тыфліскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Тыфліская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Тыфліс (Тбілісі)
Дата ўтварэння 1801
Дата скасавання 1929
Насельніцтва (1897) 234 632 чал.[1]
Плошча 3688,4 вёрст²
Тыфліскі павет на карце
Тыфліскі павет

Гісторыя

правіць

Тыфліскі павет у складзе Грузінскай губерні быў утвораны ў 1801 годзе ў выніку далучэння Картлі-Кахецкага царства да Расіі. У 1840 годзе павет — у складзе Грузіна-Імерэцінскай губерні, з 1846 года — у Тыфліскай губерні. У 1880 годзе з часткі Тыфліскага павета вылучаны Барчалінскі павет.

У 1918 годзе павет разам з Тыфліскай губерняй увайшоў у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1929 годзе скасаваны з перадачай тэрыторыі ў Тыфліскую акругу.

Насельніцтва

правіць

Па выніках першага ўсеагульнага перапісу 1897 года насельніцтва павета склала 234 632 жыхары (137 849 мужчын, 96 783 жанчыны), пісьменных — 90 333 чал. ці 38,5 %. У павятовым горадзе Тыфліс — 159 590 чал.[2][3]

Нацыянальны склад

правіць

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2][3]:

Адміністрацыйны падзел

правіць

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 50 сельскіх праўленняў[6].

Заўвагі

правіць
  1. Паводле ЭСБЭ — «татары», перапісу насельніцтва 1897 года[4] — «татары», мова пазначана як «татарская». У Каўказскім календары[5] пазначаны як «татары». Паводле цяперашняй тэрміналогіі і ў тэксце артыкула — азербайджанцы.

Крыніцы

правіць
  1. Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Тыфліская губерня. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012. Праверана 4 верасня 2015.
  2. а б Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва паводле роднай мовы. Тыфліскі павет. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2018. Праверана 23 студзеня 2018.
  3. а б Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г./ под ред. [и с предисл.] Н.А. Тройницкого. - [Санкт-Петербург] : издание Центрального статистического комитета Министерства внутренних дел, 1899-1905. - 27 см. Т. 69: Тифлисская губерния. - 1905. - [6], XVIII, 295 с. Стр.1-3, 74-81.. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 8 мая 2023.
  4. Перапіс насельніцтва 1897 года. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 8 мая 2023.
  5. Каўказскі каляндар. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 8 мая 2023.
  6. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2017. Праверана 8 мая 2023.

Спасылкі

правіць