Ты кинула

другі альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі»

«Ты кинула» (бел.: Ты кінула) — другі альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», запісаны ў тон-студыі «Союз[ru]» у 1997 годзе.

Ты кинула
Вокладка альбома «Ты кинула» ()
музычны альбом Ляпіс Трубяцкі
Дата выпуску 1998
Запісаны 1997
Жанр поп-рок
Мова песень руская
Лэйбл Союз[ru]
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Ляпіс Трубяцкі
Смяротнае вяселле
(1997)
Ты кинулаЛюбови капец: архивные записи 1992—1995
(1998)

Крытыка правіць

Музычны эксперт Алег Клімаў выказаў меркаванне, што гурт запісаў у Маскве цудоўны альбом менавіта з пункту гледжання якасці запісу.

Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць:

  Моцны выйшаў альбом, толькі папярэднія праграмы — «Ранетае сэрца» і «Сьмяротнае вясельле» — чаплялі болей, сваёй нерафінаванасьцю.  

Крытык Зміцер Безкаравайны адзначыў, што з гэтым альбомам гурт з «псіхадэлічнага альтэрнатыўнага тэатра» ператварыўся ў «узорна-паказальных герояў мэйнстрымавай новай гітарнай хвалі».

Факт таго, што з гэтым альбомам гурт губляе ў сваёй творчасці крыху шчырасці і непасрэднасці, пацвердзіў журналіст Зміцер Падбярэзскі[1].

Спіс кампазіцый правіць

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Ау» С. МіхалокС. Міхалок 03:54
2. «Ранетое сердце» С. МіхалокС. Міхалок 05:45
3. «Ты кинула» С. МіхалокС. Міхалок 03:57
4. «Пастушок» С. Міхалок, А. РолаўС. Міхалок 04:38
5. «Эта девочка» С. МіхалокС. Міхалок 04:30
6. «Паренёк под следствием» С. МіхалокС. Міхалок 04:10
7. «В платье белом» С. МіхалокС. Міхалок 04:58
8. «Евпатория» С. МіхалокС. Міхалок 05:53
9. «Метелица» С. Міхалок, А. РолаўС. Міхалок 04:30
10. «Облака» С. МіхалокС. Міхалок 04:58
11. «Почему любовь уходит» С. МіхалокС. Міхалок 05:28

Выканаўцы правіць

Іншыя ўдзельнікі правіць

Зноскі

  1. Ляпис Трубецкой «Ты кинула». Experty.by (19/06/2008). Праверана 6 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць