Тэадорус ван Гог

Теодорус ван Гог (нідэрл.: Theodorus van Gogh, 1 мая 1857, Грот-Зюндэрт - 25 студзеня 1891, Утрэхт) — галандскі гандляр карцінамі. Малодшы брат сусветна вядомага мастака Вінцэнта ван Гога. Дзякуючы бесперапыннай фінансавай дапамозе брата, Вінцэнт ван Гог змог цалкам прысвяціць сябе жывапісу.

Тэадорус ван Гог
Партрэт
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Theodorus vannier
Род дзейнасці арт-дылер, мастак, калекцыянер мастацтва
Дата нараджэння 1 мая 1857(1857-05-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1891(1891-01-25)[4][2] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Theodorus van Gogh[d]
Маці Anna Carbentus van Gogh[d]
Жонка Johanna van Gogh-Bonger[d]
Дзеці Vincent Willem van Gogh[d]
Commons-logo.svg Тэадорус ван Гог на Вікісховішчы
Тэадорус ван Гог

БіяграфіяПравіць

Як і старэйшы брат Вінцэнт, Тэадорус ван Гог, больш вядомы як Тэа, нарадзіўся ў Грот-Зюндэрце, у правінцыі Брабант ў Нідэрландах. Бацькі Тэа: прыхадскі святар Тэадорус ван Гог і Ганна Карнелія Карбентус.

ПрацаПравіць

Дзякуючы роднасным сувязям і Вінсэнт і Тэа працавалі на парыжскую арт-дылерскую кампанію «Гупіль і Сі» (Goupil&Cie). Першым пачаў працаваць Вінцэнт, правёўшы некалькі гадоў у офісе ў Гаазе. Тэа прыступіў да працы ў Бруселі 1 студзеня 1873 года і быў самым малодшым супрацоўнікам фірмы. Пасля таго, як Вінцэнта перавялі ў Лондан, Тэа перайшоў на яго месца ў Гаагу, дзе хутка развіўся і стаў паспяховым арт-дылерам. Да 1884 яго перавялі ў Парыж, у галоўны офіс. Пачынаючы з зімы 1880-1881 года, Тэа пасылаў свайму брату прыналежнасці для малявання і грошы.

Асабістае жыццёПравіць

У Парыжы Тэа пазнаёміўся з Андрэ Банжэрам і яго сястрой Іаханай, з якой ажаніўся ў Амстэрдаме 17 красавіка 1889 года. Яны жылі ў Парыжы, калі 31 студзеня 1890 нарадзіўся іх сын Вінцэнт Вілем. 8 чэрвеня сям’я наведала Вінцэнта, які жыў у мястэчку Авер-сюр-Уаз непадалёк ад Парыжа.

Хвароба і смерцьПравіць

27 ліпеня 1890 Вінцэнт застрэліўся ў Авер-сюр-Уаз. Магчыма, гэта адбылося з-за таго, што Вінцэнт не хацеў абцяжарваць брата, які ўтрымоўваў не толькі яго, але і жонку з дзіцем і састарэлую маці. Адмаўляючыся ад якой-небудзь медыцынскай дапамогі, Вінцэнт памёр праз два дні пасля таго, як стрэліў сабе ў сэрца. Тэа быў з ім. На наступны дзень ён напісаў пра гэта маці і сям'і і з'ехаў у Галандыю.

30 ліпеня 1890 года Тэа запаў у глыбокую дэпрэсію, з'явіліся прыкметы душэўнага разладу. У верасні таго ж года Тэа спрабаваў угаварыць галерэю Дзюрандам-Раяль зрабіць мемарыяльную рэтраспектыву работ Вінцэнта, але беспаспяхова. У Парыжы, пры дапамозе Эміля Бернарда, Тэа зрабіў у сваёй былой кватэры (сам ён пераехаў у суседнюю) пасмяротную выставу.

У кастрычніку, па просьбе Андры Банжэра, Тэа пагадзіўся легчы ў бальніцу Этуаль, дзе яму паставілі дыягназ "вострая маніякальная ўзбуджальнасць з маніяй велічы і прагрэсавальным агульным паралюшам». Па запыце жонкі, у лістападзе 1890 ён быў пераведзены ў «Медыцынскі інстытут псіхічнахворых» у Утрэхце. Тут ён памёр праз два месяцы ва ўзросце 33 гадоў ад ускладненняў апошняй стадыі сіфілісу.

Праз дваццаць пяць гадоў парэшткі Тэа ван Гога былі перавезены ў Францыю, і 8 красавіка 1914 абодва браты былі перапахаваныя побач адзін з адным на могілках Авер-сюр-Уаз.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Theo van Gogh — 2009.
  3. Theo van Gogh // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Find a Grave — 1995.

ЛітаратураПравіць

  • Marie-Angélique Ozanne, Frédérique de Jode: Der unbekannte Bruder Theo van Gogh. eine Biografie („L'autre van Gogh“). Reclam Verlag, Leipzig 2005, ISBN 3-379-00827-3.