Тэадорых IV
Тэадорых IV (фр.: Thierry; 712 — паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737) — кароль франкаў, кіраваў з 721 года. Сын Дагаберта III. Імя Тэадорых перакладаецца з франкскай мовы як «Кароль народа».
Тэадорых IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Theudoricus, фр.: Thierry | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільперык II | ||||||
Пераемнік | Хільдэрык III | ||||||
Нараджэнне |
712
|
||||||
Смерць |
паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737
|
||||||
Месца пахавання | царква абацтвы Сен-Дэні | ||||||
Род | Меравінгі | ||||||
Бацька | Дагаберт III | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля смерці яго бацькі Дагаберта III у 715 годзе, ён быў пасаджаны ў абацтва Шэль, а затым у замак Шато-Цьеры.
У лютым 721 года пасля смерці караля Хільперыка II, які не пакінуў спадчынніка, усемагутны маярдом Карл Мартэл абвясціў яго каралём, але ён пазбаўлены быў усякага значэння ў сваім каралеўстве. Тэадорых IV не прыняў удзелу ні ў адной з бітваў за абарону межаў сваёй імперыі. Пасля яго смерці ўвесну 737 года Карл Мартэл на працягу 4 гадоў да сваёй смерці ў кастрычніку 741 года не прызначаў яго пераемніка, і сам кіраваў дзяржавай, не прымаючы, аднак, каралеўскага тытула. На працягу шасці гадоў трон заставаўся вакантным, пакуль сыны Карла Мартэла Карламан і Піпін Кароткі не пасадзілі на яго Хільдэрыка III.
Зноскі
Литература
правіць- Продолжатели Фредегара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.
Спасылкі
правіць- THEODERICH III 673—690, CLOVIS III 690—695, CHILDEBERT III 695—711, DAGOBERT III 711—715, THEODERICH IV 721—737 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.
- Theuderich IV von Frankenkoenig (ням.). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 6 лютага 2012.