Тэ́адэн (стар.-англ.: Théoden) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сямнаццаты кароль Рохана. Пры першым сваім з’яўленні ў сюжэце рамана паўстае нямоглым старым, які знаходзіцца пад уплывам свайго дарадцы Грымы Чарвявуста, які дзейнічае ў інтарэсах варожа настроенага да Рохана чараўніка Сарумана. Аднак дзякуючы Гэндальфу Тэадэн быў ацэлены і зноў узначаліў вершнікаў Рохана, атрымаўшы перамогу над войскам Сарумана ў бітве пры Хорнбургу. Загінуў у бітве на Пеленарскіх палях, прыйшоўшы на чале шасцітысячнага войска на дапамогу абложанай войскамі Мордара гондарскай крэпасці Мінас Тырыт.

Раса Чалавек
Пол М
Месца пражывання Эдарас
Бацька Тэнгель
Дзеці Тэадрэд

Тэадэн увасабляе распаўсюджаны ў старажытнаанглійскай літаратуры[en] і асабліва шануемы Толкінам гераічны ідэал мужнасці перад абліччам немінучай паразы[1]. Яго гібель на Пеленарскіх палях «у арэоле смутку і славы» параўноўваюць з роляй караля готаў Тэадорыха ў бітве на Каталаўнскіх палях[en] 451 года.

Зноскі

  1. Solopova 2009, pp. 28–29.

Літаратура правіць

  • E. Solopova. Languages, Myths and History: An Introduction to the Linguistic and Literary Background of J.R.R. Tolkien's Fiction. — New York City: North Landing Books, 2009. — 107 p. — ISBN 0-9816607-1-1.