Адкрыць галоўнае меню

Тэарэ́ма О́нсагера, ці суадносіны ўзаемнасці — адна з асноўных тэарэм тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Устанаўлівае сувязь паміж кінетычнымі каэфіцыентамі, якія вызначаюць інтэнсіўнасць перакрыжаваных працэсаў пераносу (гл. з'явы пераносу), а таксама паміж каэфіцыентамі перакрыжаваных хімічных рэакцый.

Напрыклад, тэарэма апісвае ўзнікненне патоку рэчыва пад уздзеяннем градыента тэмпературы (тэрмадыфузія) і наадварот — патоку цеплаты пад уздзеяннем градыента канцэнтрацыі (эфект Дзюфура), тэрмаэлектрычныя з’явы (з’ява Зеебека і эфект Пельцье).

Вынікае з мікраскапічнай абарачальнасці руху часціц (незалежнасці ўраўненняў, якія апісваюць іх рух, ад змены знака часу).

Устаноўлена Л. Онсагерам (1931).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць