Тэатральная плошча (Магілёў)

Магілёў

Тэатральная плошча (руск.: Театральная площадь) — плошча ў цэнтры Магілёва.

Тэатральная плошча
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Commons-logo.svg Тэатральная плошча на Вікісховішчы

Тэатральная плошча ў 1918 годзе. На заднім плане будынак дваранскага сходу, за якім бачны касцёл Святога Станіслава
Заходні бок плошчы ў 1904 годзе: Езуіцкі касцёл і гасцініца «Францыя» (ніводны з будынкаў не захаваўся)

Пачатак фарміравання паклала ўзвядзенне ў 1888 годзе будынка гарадскога тэатра па праекце архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Міляноўскага. Плошча прамавугольная ў плане, знаходзіцца на восі вуліцы Першамайскай. Да плошчы прылягаюць вуліцы Камсамольская, Болдзіна, Лазарэнкі. З’яўляецца важным транспартным вузлом.

АрхітэктураПравіць

Кампазіцыйны акцэнт плошчы — будынак тэатра, які займае ўвесь усходні бок паміж вул. Камсамольскай і Болдзіна. Заходні бок фарміруюць будынак Музея этнаграфіі і Дом палітычнай асветы, паўночны — 5-павярховыя жылыя дамы з ўбудаванымі крамамі (1950-я гады), у архітэктуры якіх выкарыстаны элементы класічнай спадчыны; паўднёвы — 6—9-павярховыя жылыя дамы (1970-я гады) з выставачнай залай на 1-м паверсе.

ЛітаратураПравіць

  • Театральная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

СпасылкіПравіць

Шаблон:Плошчы Магілёва