Тэатр Дуніна-Марцінкевіча

Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы прафесійны беларускі тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на беларускай паштовай марцы 2008 года

Гісторыя стварэння правіць

 
Мінскі гарадскі тэатр, дзе паказваліся камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча

У канцы 1840-х гадоў беларуска-польскі драматург В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу з 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», ― некатарыя суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі і Косткі Кжыжаноўскага. Акрамя Люцынкі, спектаклі паказваліся ў Мінску, часам у Глуску. Першы тэатральны паказ у Мінску быў дадзен 9 лютага 1852 года. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы. Тэатр існаваў да 1856 года[1][2].

Як працяг тэатра пісьменніка, працуе Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Зноскі

  1. Кісялёў Г.В. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 2 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1993. С. 407-409
  2. История города Воложина и района

Літаратура правіць

  • Грынчык М. М. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Мінск, 1985. С. 379-381.
  • Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983.
  • Ярмалінская В. М. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420

Спасылкі правіць