Тэатр Ла Фенічэ

Ла Фенічэ (італ.: Teatro La Fenice, літар. «Фенікс») — оперны тэатр, які адкрыўся ў Венецыі 16 мая 1792 г. прэм’ерай оперы Паізіела Агрыгенцкія гульні.

Тэатр Ла Фенічэ
(Venice) Teatro La Fenice - Emblema.jpg
Teatro La Fenice (Venice) - Facade.jpg
Месцазнаходжанне
Архітэктар Gian Antonio Selva[d], Giovanni Battista Meduna[d] і Tommaso Meduna[d]
Умяшчальнасць 1 244
Сайт teatrolafenice.it(італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У назве адлюстравана тая акалічнасць, што тэатр двойчы падымаўся як фенікс з попелу — першы раз пасля пажару 1774 года і другі пасля судовых баталій. Ізноў пагарэў у 1837 і 1996, але кожны раз аднаўляўся. Сярод гістарычных прэм’ер, якія адбыліся ў «Ла Фенічэ», — «Рыгалета» і «Травіята» Вердзі, у ХХ ст. — «Прыгоды валацугі» Стравінскага (1951) і «Паварот ключа» Брытэна (1954).

Падчас Першай сусветнай вайны тэатр не працаваў. У 2003 годзе пасля 8-гадовай рэстаўрацыі тэатр зноў адкрыўся «Травіятай».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Nicola Mangimi, I teatri di Venezia, Ugo Mursia Editore, Milano 1974 — ISBN 88-425-9398-2

СпасылкіПравіць