Тэатр на Таганцы
Маскоўскі тэатр драмы і камедыі на Таганцы, Тэатр на Таганцы або Таганка (руск.: Московский театр драмы и комедии на Таганке, Театр на Таганке, Таганка) — маскоўскі драматычны тэатр, заснаваны ў 1946 годзе, пераўтвораны ў 1964 годзе Юрыем Любімавым. Знаходзіцца па адрасе: 109004, Масква, вул. Земляны Вал, 76/21 (праезд да станцыі метро «Таганская-кальцавая»).
Тэатр на Таганцы | |
---|---|
руск.: Театр на Таганке | |
![]() | |
Заснаваны | 1946 |
Заснавальнік | Юрый Пятровіч Любімаў |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | ул. Земляной Вал |
Дырэктар | Irina Apeksimova[d] |
Сайт | taganka.theatre.ru (руск.) |
![]() |
Гісторыя
правіцьМаскоўскі тэатр драмы і камедыі быў заснаваны ў 1946 годзе, першым галоўным рэжысёрам стаў Аляксандр Плотнікаў, трупу сабралі з выхаванцаў маскоўскіх тэатральных студый і акцёраў перыферыйных тэатраў[1]. Першая прэм'ера новага калектыву — спектакль «Народ бессмяротны» паводле рамана Васіля Гросмана[1][2]. Аднак, на пачатку 1960-х гадоў наведванне Тэатра драмы і камедыі было адным з найменшых сярод тэатраў Масквы, — у студзені 1964 года Плотнікаў пакінуў пасаду, новым галоўным рэжысёрам быў прызначаны Юрый Любімаў, больш вядомы як акцёр Тэатра імя Вахтангава[1][3].
Ю. Любімаў прыйшоў у тэатр са сваімі вучнямі па Шчукінскім вучылішчы і іх дыпломным спектаклем — «Добры чалавек з Сезуана» паводле п'есе Б. Брэхта[3]. Спектакль стаў дэбютам на прафесійнай сцэне для Зінаіды Славінай, Алы Дзямідавай, Валерыя Залатухіна, Барыса Хмяльніцкага, Анатоля Васільева[4].
Любімаў значна абнавіў трупу, зрабіў дадатковы набор маладых артыстаў, — у тэатр прыйшлі Іна Ульянава, Веніямін Смехаў, Мікалай Губенка, Уладзімір Высоцкі, акцёр і рэжысёр Рамзес Джабраілаў[5] і далей трупа папаўнялася маладымі акцёрамі, пераважна выпускнікамі Шчукінскага вучылішча, так з вахтангаўскай школы прыйшлі ў тэатр у канцы 1960-х гадоў Леанід Філатаў, Фелікс Анціпаў, Іван Бортнік, Віталь Шапавалаў і многія іншыя[5][6]. З ранейшай трупы Тэатра драмы і камедыі засталіся Таццяна Махава, Готліб Ранінсон, Юрый Смірноў, Усевалад Собалеў[5][6]. Да ранейшага наймення Ю. Любімаў дадаў удакладняльнае «на Таганцы», вельмі хутка маскоўскія тэатралы скарацілі афіцыйную назву калектыву да «Тэатра на Таганцы» і проста «Таганка»[3].
Ю. Любімава захаплялі ідэі «эпічнага тэатра» Б. Брэхта, стаўшы кіраўніком Тэатр драмы і камедыі, ён павесіў у фае тры партрэта — Б. Брэхта, Я. Вахтангава і У. Мейерхольда, пазней, па патрабаванні райкама партыі, павесілі і партрэт К. С. Станіслаўскага[7]. І праўда, сувязь любімаўскай «Таганкі» з тэатрам Станіслаўскага тэатразнаўцы бачаць праблематычнай[8][9], але ўрокі Мейерхольда, Вахтангава і асабліва Брэхта лёгка пазнаюцца ва ўсіх спектаклях гэтак званай «класічнай» (да 1981 года) «Таганкі»[10].
Пад кіраўніцтвам Любімава «Таганка» хутка набыла рэпутацыю самага авангарднага тэатра СССР. Як ранні «Современник», тэатр абыходзіўся без заслоны і амаль не выкарыстоўваў дэкарацыі, іх падмянялі розныя сцэнічныя канструкцыямі. У спектаклях актыўна ўжываліся пантаміма, ценявы тэатр, па-брэхтаўску выкарыстоўвалася музыка. У 1960-я-1970-я гады наведванне тэатра было адным з самых вялікіх сярод тэатраў Масквы.
Сярод спектакляў пераважалі паэтычныя прадстаўленні: «Таварыш, вер!» (паводле Пушкіна), «Паслухайце!» (паводле Маякоўскага), «Антысветы» (паводле Вазнясенскага), «Загінулыя і жывыя» (пра паэтаў, якія загінулі на вайне), шмат было і інсцэніровак празаічных твораў: «Маці» Горкага, «Што рабіць?» Чарнышэўскага, «Майстар і Маргарыта» Булгакава, «Дом на набярэжнай» Трыфанава і інш.
У 1980-я, з-за ад'езду галоўнага рэжысёра Ю. Любімава за мяжу і пазбаўлення яго грамадзянства СССР, тэатр перажыў чаргу крызісаў.
Раздзяленне
правіцьУ 1992 годзе тэатр распаўся напалам. Частка трупы пад кіраўніцтвам М. Губенкі стварыла новы тэатр «Садружнасць акцёраў Таганкі» і заняла новы будынак тэатра на Таганцы, астатнія акцёры трупы пад кіраўніцтвам Ю. Любімава засталіся ў старым будынку, колішнім кінематографе (электратэатры), пабудаваным у 1911 годзе паводле праекта архітэктара Г. А. Гельрыха.
У 2011 годзе з-за канфлікту з акцёрамі падчас гастролей Ю. Любімаў пакінуў тэатр. Паўтара года дырэктарам і мастацкім кіраўніком «Таганкі» быў Валерый Залатухін, 4 сакавіка 2013 года ён пайшоў з пасады з-за хваробы, на наступны дзень дырэктарам быў прызначаны Уладзімір Флейшэр, які раней кіраваў Цэнтрам імя Мейерхольда[11].
Мастацкія кіраўнікі
правіць- Аляксандр Плотнікаў (1946—1964)
- Юрый Любімаў (1964—1984)
- Анатоль Эфрас (1984—1987)
- Мікалай Губенка (1987—1989)
- Юрый Любімаў (1989—2011)
- Валерый Залатухін (2011—2013)
Трупа тэатра
правіцьНародныя артысты Расіі
правіць- Фелікс Анціпаў (з 1968)
- Іван Бортнік (з 1967)
- Юрый Смірноў (з 1963)
- Зінаіда Славіна (з 1964)
- Любоў Сялюціна (з 2010)
Заслужаныя артысты Расіі
правіць- Ганна Агапава
- Цімур Бадалбейлі (з 2005)
- Юрый Беляеў
- Анатоль Васільеў
- Аляксей Грабэ
- Анастасія Колпікава
- Аляксандр Лырчыкаў
- Ларыса Маслава
- Марыя Паліцэймака
- Іван Рыжыкаў
- Віктар Сямёнаў
- Таццяна Сідарэнка (з 1997)
- Аляксандр Трафімаў
- Віктар Шулякоўскі
- Дальвін Шчарбакоў
Артысты
правіць- Марыя Акіменкава
- Марына Антонава
- Юрый Ардашаў
- Аляксандра Басава
- Анатоль Барцкевіч
- Ганна Букаціна,
- Кацярына Варкова
- Дзмітрый Высоцкі
- Эрвін Газ
- Анастасія Захарава
- Іван Зосін
- Віктар Карпека
- Марыя Кальцова
- Піліп Котаў
- Юлія Куварзіна,
- Мікіта Кудраўцаў,
- Аляксандра Кузняцова,
- Лізавета Высоцкая
- Ірына Лінт
- Міхаіл Лукін
- Мікіта Лучыхін
- Канстанцін Любімаў
- Уладзіслаў Маленко
- Алена Манышава
- Аляксандр Марголін
- Марыя Мацвеева
- Раіса Мбумба
- Дзмітрый Муляр
- Андрэй Мяланнін
- Паліна Нечытайла
- Ігар Няведраў
- Андрэй Нягінскі
- Марыя Няфёдава
- Сяргей Падколзін
- Ганна Папова
- Алена Пасаюзных
- Давіла Пуані
- Ігар Пяховіч
- Кацярына Рабушынская
- Маргарыта Радцыг
- Юлія Росікава
- Аляксандр Сілаеў
- Ала Смірдан
- Андрэй Смірэннаў
- Святлана Сарокіна-Субоціна
- Рэната Сацірыядзі
- Раман Стабураў
- Юлія Стажарава
- Дзмітрый Сысаеў
- Сяргей Трыфанаў
- Галіна Трыфанава
- Сяргей Ушакоў
- Аляксандр Фралоў
- Аляксандр Фурсенка
- Аляксандр Фурсенка (мал.)
- Ганна Хлесткіна
- Сяргей Цымбаленка
- Марына Чаркашына
- Вольга Шатрова
- Ірына Шышкіна
- Вольга Юкечава
Вядомыя колішнія артысты трупы
правіцьУ дужках гады працы ў тэатры
- Уладзімір Высоцкі (1964—1980)
- Ала Дзямідава (1964—1992, вярталася ў 1999 годзе для ўдзелу ў асобных спектаклях)
- Іван Дыхавічны (1970—1980)
- Валерый Залатухін (1964—2013)
- Канстанцін Жэлдзін (1966—2000)
- Готліб Ранінсон (1964—1991)
- Наталля Сайко (1970—1993)
- Веніямін Смехаў (1962—1985, 1987—1998, вяртаўся ў 1998 і 2011 гадах для ўдзелу ў асобных спектаклях)
- Усевалад Собалеў (1963—2011)
- Іна Ульянава (1964—1993, 1993—2005 — у трупе «Садружнасці акцёраў Таганкі»)
- Сямён Фарада (1972—2000)
- Леанід Філатаў (1969—1993)
- Барыс Хмяльніцкі (1964—1982, вяртаўся ў 1999—2002 гадах для ўдзелу ў асобных спектаклях)
- Віталій Шапавалаў (1968—1985, 1987—2009)
- Ніна Шацкая (1964—1993)
Зноскі
правіць- ↑ а б в Ганцевич С. М. Московский театр…
- ↑ Готлиб Ронинсон // Тэатр на Таганцы…
- ↑ а б в Шах-Азизова Т. Театр на Таганке // Тэатр на Таганцы…
- ↑ Добрый человек из Сезуана (редакция 1964 года) // Тэатр на Таганцы…
- ↑ а б в Актёры // Тэатр на Таганцы…
- ↑ а б Труппа // Тэатр на Таганцы…
- ↑ Смелянский А. М. Предлагаемые обстоятельства… С. 92.
- ↑ Калмановский Е. Книга о… С. 163, 166.
- ↑ Мальцева О. Н. Актёр театра… С. 109.
- ↑ Смелянский А. М. Предлагаемые обстоятельства… С. 88, 90.
- ↑ Новый директор Театра на Таганке…
Літаратура
правіць- Актёры // Тэатр на Таганцы [Электронны рэсурс] = Театр на Таганке : афіцыйны сайт / Пад рэд. А. Карасёвай — Электронныя даныя — М.: Театр на Таганке, 2004—2013. — Рэжым доступу: http://taganka.theatre.ru/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
- Ганцевич С. М. Московский театр драмы и комедии // Театральная энциклопедия / Под ред. П. А. Маркова. — М.: Советская энциклопедия, 1961—1965. — Т. 3.
- Готлиб Ронинсон // Тэатр на Таганцы [Электронны рэсурс] = Театр на Таганке : афіцыйны сайт / Пад рэд. А. Карасёвай — Электронныя даныя — М.: Театр на Таганке, 2004—2013. — Рэжым доступу: http://taganka.theatre.ru/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
- Добрый человек из Сезуана (редакция 1964 года) // Тэатр на Таганцы [Электронны рэсурс] = Театр на Таганке : афіцыйны сайт / Пад рэд. А. Карасёвай — Электронныя даныя — М.: Театр на Таганке, 2004—2013. — Рэжым доступу: http://taganka.theatre.ru/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
- Калмановский Е. Книга о театральном актёре. — Л., 1984. — С. 163, 166.
- Мальцева О. Н. Актёр театра Юрия Любимова // Русское актёрское искусство XX века. — СПб., 2002. — В. II и III. — С. 109.
- Новый директор Театра на Таганке: никаких изменений не будет // Маскоўскія навіны: Тэатр [Электронны рэсурс] = Московские новости: Театр : афіцыйны сайт — Электронныя даныя — М.: ФГУП РАМИ РИА Новости и НП ИД Время, 2010—2011. — Рэжым доступу: http://mn.ru/culture_theater/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
- Смелянский А. М. Предлагаемые обстоятельства: Из жизни русского театра второй половины XX века.. — М.: Артист. Режиссёр. Театр, 1999. — 351 с. — ISBN 5-87334-038-2
- Труппа // Тэатр на Таганцы [Электронны рэсурс] = Театр на Таганке : афіцыйны сайт / Пад рэд. А. Карасёвай — Электронныя даныя — М.: Театр на Таганке, 2004—2013. — Рэжым доступу: http://taganka.theatre.ru/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
- Шах-Азизова Т. Театр на Таганке // Тэатр на Таганцы [Электронны рэсурс] = Театр на Таганке : афіцыйны сайт / Пад рэд. А. Карасёвай — Электронныя даныя — М.: Театр на Таганке, 2004—2013. — Рэжым доступу: http://taganka.theatre.ru/ , свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Тэатра на Таганцы
- Уладзімір Высоцкі ў 1974 годзе распавядае пра тэатр на Таганцы
- «Таганка: вчера — сегодня — завтра» (папярэдняя версія афіцыйнага сайта Тэатра на Таганцы, не абнаўляецца)
- Клуб гледачоў Таганкі
- супольнасць тэатра ў Livejournal Архівавана 4 студзеня 2012.
- група на Facebook