Тэафіл Алендскі
Тэафіл Алендскі (? — пам. 1707/1708[2]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік мачулінскай галіны роду.
Тэафіл Алендскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Равіч | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | 1707 ці 1708 | ||||||
Род | Алендскія | ||||||
Бацька | Юрый Алендскі | ||||||
Маці | Юстына з Быхаўцаў[d] | ||||||
Жонка | Алена Маклок[d] і Ефрасіння з Палубінскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Багуслаў Алендскі, Юрый Алендскі і Крыштаф Алендскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Бітвы |
Біяграфія Правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын суддзі земскага ваўкавыскага Юрыя і Юстыны Быхавец[2]. Стаў уладальнікам маенткаў Мачульна, Рось-Харашкоўшчына, Рось-Ваўкоўшчына Калантаеўская, Гнезна, пляцаў у Ваўкавыску і інш. На 1690 год Тэафіл Алендскі па выплаце падаткаў згодна колькасці дымаў лічыўся на 4-ым месце сярод шляхты Ваўкавыскага павета[3].
Харунжы, падкаморы, а пасля і маршалак ваўкавыскі, староста дзякаўскі і жыліцкі (1683), маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1686), дзяржаўца мастоўскі (1697—1698), пасол да элекцый каралеў Яна III (1674) і Аўгуста II (1697)[2][3].
У час грамадзянскай вайны 1696—1702 гадоў праціўнік Сапегаў, удзельнічаў на чале ваўкавыскай шляхты ў бітве пад Алькенікамі. Актыўны дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, апякун збору ў радавым маёнтку Мачульна; дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Вільні (1680 і 1681), Жупранах (1693) і Беліцы (1694)[2].
Сям’я Правіць
Двойчы жанаты. Першая жонка Алена Маклок герба «Граблі», дачка суддзі гродскага навагрудскага, з якой узяў шлюб каля 1666 года. Дзеці[2][3]:
- Юрый, дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Тэадорай з Пакошаў.
- Багуслаў, палкоўнік яго каралеўскай мосці, ротмістр ваўкавыскі. У шлюбе з Соф’яй Незабытоўскай.
- Крыштаф, староста судовы ваўкавыскі (1710), войт ваўкавыскі і поразаўскі
- Ганна, у шлюбе за Пакашам.
- Кацярына у першым шлюбе за Адамам Жыжэмскім, лоўчым мінскім, у другім — за Аўлачымскім.
- Агнешка, у шлюбе за Аўсяным, падкаморым ваўкавыскім.
- Ядзвіга, у шлюбе за Дамаслаўскім.
Другая жонка — Ефрасіння Палубінская герба «Палубінскі», дачка ваяводы навагрудскага. Ад яе меў дачок[2][3]:
- Юстына;
- Тэафіля.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 199. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б в г д е Алендзкі
- ↑ а б в г Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.
Літаратура Правіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 22. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі. // «Гербоўнік беларускай шляхты». Т. 1. Мінск, 2002. — С. 146—151.